Галоўная / Мерапрыемствы
15.01.2024

Навагодняя дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

  


І.Касьцевіч: «Дзякуй кожнаму, хто падарыў часцінку сваёй душы пажылым людзям у гэтыя навагоднія сьвяты.»

Ва ўсіх кутках нашай краіны сацыяльная служба з году ў год дарыла цяпло і клопат пажылым людзям, якія па розных прычынах у перыяд навагодніх святаў заставаліся адны.

З пачатку 2023 года па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы марафон добрых спраў, накіраваны на старэйшае пакаленне , набыў «народны характар» і ўжо ў другі раз ён прайшоў пад лозунгам «Ад усёй душы».

З песнямі, добрымі словамі і зарадам станоўчых эмоцый людзі розных прафесій і ўзростаў не толькі віншавалі пажылых,
але і дапамагалі ва ўборцы кватэр, куплі неабходных прадуктаў да святочнага стала, гатаванню любімых страў. І атрымлівалі ў адказ падзяку - шчырую і цёплую, якая кранае за самае жывое.

У гэтым годзе фармат акцыі пашырыўся правядзеннем чатырох тэматычных дзён.

  • 3 студзеня прайшлі ўрачыстыя і святочныя мерапрыемствы ў выглядзе канцэртаў, «Блакітных агеньчыкаў».
  • 10 студзеня – па ўсёй краіне прайшлі фестывалі мастацкай творчасці, дзе пажылыя ўмельцы прадставілі работы, зробленыя ўласнымі рукамі.
  • 11 студзеня – адзіны дзень баляў і танцавальных мерапрыемстваў для пажылых людзей.  
  • 12 студзеня,  напярэдадні Старога Новага года, па ўсёй рэспубліцы валанцёры "сярэбранага" ўзросту разам з моладдзю, прычым ад зусім драбкоў да дарослых юнакоў і дзяўчат, узброіліся падарункамі і добрым настроем і таксама адправіліся да пажылых.

Як можна ацаніць акцыю сёлета? Гэта было маштабна. Гэта было яскрава. Гэта было прыгожа і шчыра кожны дзень.

Дзякуй кожнаму, хто падарыў частку сваёй душы пажылым людзям у гэтыя навагоднія святы. Асобную падзяку хачу выказаць Міністэрству адукацыі і Міністэрству культуры за падтрымку і актыўны ўдзел у акцыі. Мы ўсе спрацавалі як адна каманда!