Ва ўсіх кутках нашай краіны сацыяльная служба з году ў год дарыла цяпло і клопат пажылым людзям, якія па розных прычынах у перыяд навагодніх святаў заставаліся адны.
З пачатку 2023 года па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы марафон добрых спраў, накіраваны на старэйшае пакаленне , набыў «народны характар» і ўжо ў другі раз ён прайшоў пад лозунгам «Ад усёй душы».
З песнямі, добрымі словамі і зарадам станоўчых эмоцый людзі розных прафесій і ўзростаў не толькі віншавалі пажылых,
але і дапамагалі ва ўборцы кватэр, куплі неабходных прадуктаў да святочнага стала, гатаванню любімых страў. І атрымлівалі ў адказ падзяку - шчырую і цёплую, якая кранае за самае жывое.
У гэтым годзе фармат акцыі пашырыўся правядзеннем чатырох тэматычных дзён.
- 3 студзеня прайшлі ўрачыстыя і святочныя мерапрыемствы ў выглядзе канцэртаў, «Блакітных агеньчыкаў».
- 10 студзеня – па ўсёй краіне прайшлі фестывалі мастацкай творчасці, дзе пажылыя ўмельцы прадставілі работы, зробленыя ўласнымі рукамі.
- 11 студзеня – адзіны дзень баляў і танцавальных мерапрыемстваў для пажылых людзей.
- 12 студзеня, напярэдадні Старога Новага года, па ўсёй рэспубліцы валанцёры "сярэбранага" ўзросту разам з моладдзю, прычым ад зусім драбкоў да дарослых юнакоў і дзяўчат, узброіліся падарункамі і добрым настроем і таксама адправіліся да пажылых.
Як можна ацаніць акцыю сёлета? Гэта было маштабна. Гэта было яскрава. Гэта было прыгожа і шчыра кожны дзень.
Дзякуй кожнаму, хто падарыў частку сваёй душы пажылым людзям у гэтыя навагоднія святы. Асобную падзяку хачу выказаць Міністэрству адукацыі і Міністэрству культуры за падтрымку і актыўны ўдзел у акцыі. Мы ўсе спрацавалі як адна каманда!