Галоўная / Відэа

5.08.2022
На каардынацыйнай радзе Міністэрства працы і сацабароны і БПЦ абмеркавалі сумесныя праграмы
Распрацоўку і рэалізацыю сумесных праграм Міністэрства працы і сацабароны з Беларускай праваслаўнай царквой абмеркавалі на каардынацыйнай радзе. Сустрэча прайшла ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў "Выток" у аграгарадку Ждановічы. Там Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін правёў малебен. Аб праблемах людзей з інваліднасцю і пенсіянераў шмат гаварылі на пасяджэнні. Сёння ў краіне пражываюць каля двух мільёнаў пажылых. І звыш ста тысяч адзінокія.