ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА”
Ліпеньскі нумар часопіса адкрываецца публікацыяй пра вопыт Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” па наладжванні сістэмнай работы, накіраванай на паляпшэнне ўмоў працы, прафілактыку і скарачэнне рызык вытворчага траўматызму, што ў выніку дазваляе філіялу быць адной з лепшых арганізацый рэгіёна ў сферы бяспекі.
Аб тым, як ва ўмовах летняй спякоты забяспечыць на рабочых месцах бяспечныя умовы працы, чытачам расказвае спецыяліст па працоўным заканадаўстве і заканадаўстве аб ахове працы А.І.Штэйнер.
Кіраўнікам і спецыялістам вытворчых прадпрыемстваў адрасаваны матэрыял начальніка упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёвай, якая тлумачыць, як пазбегнуць найбольш распаўсюджаных памылак пры атэстацыі рабочага месца токара.
Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь С.У.Ануфрыеў распавядае, як прадухіліць тыповыя парушэнні патрабаванняў аховы працы пры вытворчасці слясарных, слясарна-зборачных і сталярных работ, якія выконваюцца ўручную.
Падрабязна з прычынамі, якія прывялі да няшчаснага выпадку з цяжкімі наступствамі падчас рамонту даху сталічнага дзіцячага сада, чытачоў знаёміць начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Н.В.Казлоўская.
Адзін з самых незаменных матэрыялаў сёння, безумоўна, гэта шкло. У ліпеньскім нумары часопіса вы даведаецеся, як стварыць неабходныя меры бяспекі і выключыць рызыкі пры вытворчасці шкла і вырабаў з яго.
Таксама ў нумары можна знайсці прыкладны пералік дакументаў, неабходны для выканання патрабаванняў заканадаўства па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і прафілактыкі; прыкладны варыянт дакументаў арганізацыі для афармлення і рэалізацыі сістэмы персаніфікаванага ўліку парушэнняў патрабаванняў па ахове працы; пажарна-тэхнічны мінімум для спецыялістаў, якія адказваюць за пажарную бяспеку.
У традыцыйнай рубрыке “Медыцына працы” разглядаецца актуальная для вытворчага асяроддзя тэма вібрацыйнага ўздзеяння і прадухілення негатыўных наступстваў для арганізму работнікаў.
У дадатку да часопіса друкуюцца матэрыялы рэспубліканскай практычнай канферэнцыі “30 гадоў на абароне чалавека працы. Прафілактыка парушэнняў заканадаўства аб працы і ахове працы”, прысвечанай 30-годдзю Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона” (Мінск, 18–19 мая 2023 г.).