Галоўная / Навіны
01.11.2022

Аб пераносе працоўных дзён у 2023 годзе

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2022 года № 739 зацверджаны пераносы працоўных дзён у 2023 годзе.

У адпаведнасці з пастановай працоўныя дні ў 2023 годзе пераносяцца:

24 красавіка (панядзелак) – на суботу 29 красавіка. Днямі адпачынку будуць 22 (субота), 23 (нядзеля), 24 (панядзелак) і 25 (аўторак) красавіка – 4 дні

8 мая (панядзелак) – на суботу 13 мая. Днямі адпачынку будуць 6 (субота), 7 (нядзеля), 8 (панядзелак) і 9 (аўторак) мая – 4 дні

 
6 лістапада(панядзелак) – на суботу 11 лістапада. Днямі адпачынку будуць 4 (субота), 5 (нядзеля), 6 (панядзелак) і 7 (аўторак) лістапада – 4 дні

Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) даецца права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу працоўнага дня.

Непрацоўнымі днямі ў 2023 годзе з’яўляюцца:

1 і 2 студзеня – Новы год;

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство);

8 сакавіка – Дзень жанчын;

25 красавіка – Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі);

1 мая – Свята працы;

9 мая – Дзень Перамогі;

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі);

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;

25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство).