Галоўная / Навіны
15.06.2026

Мы дапамагаем рабіць вашу працу бяспечнай!

Выйшаў у свет шосты нумар часопіса «Ахова працы і сацыяльная абарона» 

У нумары: 

1. Правілы па ахове працы пры работах на вышыні і патрабаванні да арганізацыі студатрадаў 

2. Галоўныя памылкі пры тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў 

3. Як прычынамі вытворчых траўм сталі: 

  • наяунасць алкаголю у крыві пацярпелага і недагледжаная тэрыторыя арганізацыі;
  • пад'ём грузу без праверкі яго ўстойлівасці і невыкананне схемы страпоўкі;
  • звычайны ліст полікарбаната. 

4. Вынікі Гомельскага абласнога Дня аховы працы 

5. Чаму для ўстанаўлення прычыны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам спатрэбіліся чатыры суды, або праблемы, да якіх прыводзіць ценявая занятасць 

6. Што трэба ведаць наймальнікам аб працаўладкаванні і арганізацыі працы абавязаных асоб, накіраваных органамі па труду, занятасці і сацыяльнай абароне 

7. У якіх выпадках і як адхіліць работніка ад працыці можа кіраўнік не адпусціць работніка у водпуск і якія гэта пацягне наступствы 

8. Што ўлічваць, калі ў арганізацыі ёсць работнікі, якія выконваюць работу вахтавым метадам або маюць раз'язны характар працы

2026 – ГОД БЕЛАРУСКАЙ ЖАНШЫНЫ 

  • якія ўмовы працы паспрыяюць прафілактыцы захворванняў і захаванню рэпрадуктыўнага здароўя жанчын-работніц
  • праект "Удасканаленне эфектыўнасці медыцынскай прафілактыкі прафесійных і вытворча-абумоўленых захворванняў жанчын - работніц прамысловых прадпрыемстваў"  
  • інтэрв'ю з інжынерам па ахове працы ААТ «Трэст Белсантэхмантаж № 1» Таццянай Мікалаеўнай ПАШУК. 

А ТАКСАМА АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ: 

  • ці з'яўляецца аб'ектам для налічэння абавязковых страхавых узносаў кошт бутаньерак і сцяжкоў, закупленых арганізацыяй для мерапрыемства ідэалагічнага характару?
  • Беларуская арганізацыя заключыла дагавор на выкананне работ з грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, які з'яўляецца расійскім плацельшчыкам падатку на прафесійны даход. Ці трэба выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН і падаваць ПУ-3?
  • работніка выклікалі ў ягоны выхадны дзень на дзяжурства. Ці перарвецца стаж у асаблівых умовах працы?
  • бацька траіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў зарэгістраваны як самазаняты. Ці мае права іх маці на вольны ад працы дзень у тыдзень?
  • ці мае права на вольны ад працы дзень у тыдзень працаўніца, якая выхоўвае траіх дзяцей да 16 гадоў, калі ёй усталяваны зменны рэжым працы, паводле якога яна працуе тры дні запар, а наступныя два дні непрацоўныя?
  • ці можна ўсталяваць вахтавы метад працы тым, хто пражывае ў іншых населеных пунктах, аддаленых ад месца працы, калі месца выканання працоўных абавязкаў супадае з месцам пастаяннай працы?
  • ці можа наймальнік у ЛПА прадугледзець выплату авансу пры накіраванні работніка на вахту?
  • ці можа наймальнік работнікам, якім устаноўлены раз'язны характар працы, устанавіць памер кампенсацыі ніжэй за памер норм за пражыванне па-за месцам жыхарства (сутачных), устаноўленых заканадаўствам для кампенсацыі расходаў пры службовых камандзіроўках у межах Рэспублікі Беларусь?
  • ці выплачваецца кампенсацыя за раз'язны характар працы ў выпадку занятасці ў іншай мясцовасці на працягу некалькіх гадзін ад устаноўленай працягласці працоўнага часу?
  • у арганізацыі памер кампенсацыі за раз'язны характар працы адпавядае памеру сутачных пры камандзіроўках у межах Рэспублікі Беларусь. Ці неабходна павялічваць памер кампенсацыі пры павелічэнні памераў сутачных?

СКАЧАЦЬ РАХУНОК-ФАКТУРУ: www.otsz.by/podpiska.html