Галоўная / Навіны
04.11.2025

З друку выйшаў кастрычніцкі выпуск «Бюлетэня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь».

Яго сфарміравалі публікацыі і інфармацыя, якія падрыхтаваны спецыялістамі ў галіне працоўных і звязаных з імі адносін і адлюстроўваюць важныя і цікавыя падзеі ў гэтай сферы. 

АПЛАТА ПРАЦЫ

Артыкул «Бестарыфная аплата працы: асаблівасці разліку заработнай платы» дапаможа кіраўнікам і спецыялістам суб'ектаў гаспадарання разабрацца ў пытаннях аб тым, чым бестарыфнаясістэма аплаты працы можа быць зручная, і з якімі асаблівасцямі можна сутыкнуцца, выкарыстоўваючы яе.

 ПРАЦОЎНЫ ЧАС 

Раздзел «Дакладны адказ» прадстаўлены падборкай адказаў на пытанні аб прымяненні норм заканадаўства, якое рэгулюе розныя аспекты выкарыстання працоўнага часу. 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІСТЭМА КВАЛІФІКАЦЫЙ 

У артыкуле «Прымяненне найменняў прафесій працоўных і пасад служачых: прававая база і яе актуалізацыя» аўтар разглядае пытанні рэгламентацыі прымянення найменняў прафесій працоўных і пасад служачых і выкарыстання для гэтай мэты асноўных нарматыўных дакументаў, а таксама распавядае аб тым, як арганізавана праца па актуалізацыі такіх норм. 

ДЗЯРЖАЎНАЕ САЦЫЯЛЬНАЕ СТРАХАВАННЕ 

Раздзел «Дакладны адказ» прадстаўлены вялікай падборкай адказаў на пытанні са сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. 

І, вядома, у свежым нумары «Бюлетэня» можна знайсці іншыя інфармацыйныя матэрыялы, у тым ліку «Стужку навін» і «Агляд нарматыўных прававых актаў», якія ўвабралі ў сябе цікавыя і карысныя навіны са сферы сацыяльна-працоўных адносін.

Падпісацца на «Бюлетэнь Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» можна:

– у любым аддзяленні РУП «Белпошта»: падпісны індэкс у каталогу – 74819 (748192);

– в редакции па тэлефоне +375 17 203 14 42. Спасылка для атрымання дадатковай інфармацыі – «Бюлетэнь».