Галоўная / Навіны
03.03.2026

З друку выйшаў лютаўскі выпуск «Бюлетэня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь»

Яго сфарміравалі публікацыі і інфармацыя, падрыхтаваныя спецыялістамі ў галіне працоўных і звязаных з імі адносін і адлюстроўваючыя важныя і цікавыя падзеі ў гэтай сферы. 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІСТЭМА КВАЛІФІКАЦЫЙ 

Рубрыку адкрывае Агляд Змены № 3 Агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь «Заняткі» (АКРБ 014-2017), які дапаможа спецыялістам і кіраўнікам сістэматызаваць змены і зразумець, як з 1 студзеня 2026 г. скарэктаваны Дзяржаўны класіфікатар, зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» ад 24 ліпеня 2017 г. № 33.

У артыкуле «Прафесійныя стандарты і іх ужыванне пры распрацоўцы службовых (працоўных) інструкцый»разглядаюцца пытанні структуры прафстандартаў, іх адрозненні і падабенствы з кваліфікацыйнымі (тарыфна-кваліфікацыйнымі) характарыстыкамі па пасадах службоўцаў (прафесіям працоўных), а таксама асаблівасці ўжывання пры рэгламентацыі працоўнай дзейнасці працаўнікоў і, у прыватнасці, пры распрацоўцы для іх службовых (рабочых) інструкцый. 

ДЗЯРЖАЎНАЕ САЦЫЯЛЬНАЕ СТРАХАВАННЕ 

Раздзел «Дакладны адказ» прадстаўлены вялікай падборкай адказаў на пытанні са сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. 

ПАДАТКААБКЛАДАННЕ 

Пад гэтай рубрыкай увазе чытачоў прапануецца растлумачэнне Міністэрства па падатках і зборах аб падаткаабкладанні сувенірнай і (або) памятнай прадукцыі (вырабаў), а таксама прызоў, узнагароджанняў і іншых заахвочванняў, атрыманых у рамках правядзення спартыўных, спартыўна-масавых і культурных мерапрыемстваў. 

ПЕРСАНІФІКАВАНЫ УЛІК 

Раздзел «Дакладны адказ»прадстаўлены падборкай адказаў на пытанні аб прымяненні норм заканадаўства, якое рэгулюе розныя аспекты персаніфікаванага ўліку. 

І, вядома, у свежым нумары «Бюлетэня» можна знайсці іншыя інфармацыйныя матэрыялы, у тым ліку «Стужку навін» і «Агляд нарматыўных прававых актаў», якія ўвабралі ў сябе цікавыя і карысныя навіны са сферы сацыяльна-працоўных адносін.

Падпісацца на «Бюлетэнь Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» можна:

– у любым аддзяленні РУП «Белпошта»: падпісны індэкс у каталогу – 74819 (748192);

в редакциипа тэлефоне +375 17 203 14 42. Спасылка для атрымання дадатковай інфармацыі – «Бюлетэнь».