Галоўная / Мерапрыемствы
21.10.2023

Тыдзень бацькоўскага кахання



 

«Размова пра важнае» і фотавыстава «Папы»: якія мерапрыемствы прайшлі ў Беларусі да Дня маці і Дня бацькі

Беларусь адзначыла 14 кастрычніка Дзень маці і 21 кастрычніка Дзень бацькі. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі бацькоўскім тыднем. Адпаведныя мерапрыемствы зацверджаны намеснікам Прэм'ер-Міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам у рэспубліканскім плане.

Так, з 12 па 21 кастрычніка прайшлі прэс-мерапрыемствы, прысвечаныя тэме мацярынства і дзяцінства, адказнага бацькоўства, умацаванню інстытута сям'і. У гэтыя ж даты адбыліся прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі, інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы па пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця, аховы рэпрадуктыўнага здароўя.

Мінпрацы і сацабароны арганізавала перасоўную фотавыставу «Папы», прысвечаную бацькам розных прафесій. Упершыню яна прэзентавана ў Мінску 12 кастрычніка, а далей аж да Дня сям'і (да 15 мая 2024 года) наведае ўсе вобласці нашай краіны.


13 кастрычніка ў Полацку, у Сафійскім саборы, прайшоў маштабны Форум «Размова аб важным: шчаслівая сям'я - моцная дзяржава». Арганізатары: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ і БПЦ.

Открытый диалог

16 кастрычніка ў Мінску Мінпрацы і сацабароны правёў міжнародную канферэнцыю «Сям'я ў цэнтры сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі».


З 16 па 21 кастрычніка па усёй краіне прадстаўнікі ўлады, сямейныя пары, якія пражылі ад года да 70 і больш гадоў разам, а таксама моладзь сустрэліся на дыялогавых пляцоўках «Партнёрства дзяржавы і сем'і ў інтарэсах розных пакаленняў».

14 і 21 кастрычніка ў храмах краіны прайшоў малебен на здароўе ўсіх маці, на здароўе ўсіх айцоў.

Традыцыйна да гэтых святочных дат прайшлі рэспубліканскія конкурсы. Так, МНС арганізоўвае конкурс «Сямейнае пакліканне».

Мінінфарм і БСЖ - творчы конкурс сярод СМІ «Моцная сям'я - моцная дзяржава».

У гэтым годзе таксама працягнулася акцыя Мінсувязі «Павіншуем маму і тату поштай!». У аддзяленнях Белпошты была дадзена магчымасць 11 і 18 кастрычніка бясплатна адправіць віншавальную картку мамам і татам.

Па ўсёй краіне адбыліся ўрачыстыя прыёмы з нагоды ўзнагароджання ордэнам Маці. шматдзетных маці ў абласных, гарадскіх, раённых выканкамах.