Галоўная / Мерапрыемствы
28.05.2024

Рэспубліканскі фестываль роўных магчымасцей

У 2023 годзе ў Рэспубліцы Беларусь закладзена традыцыя правядзення фестывалю, які дапаможа інтэграваць людзей з інваліднасцю ў творчае жыццё нашай краіны - рэспубліканскі фестываль роўных магчымасцяў «Час моцных».

Арганізатары фестывалю - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы.

Галоўная задача фестывалю – інтэграваць людзей з інваліднасцю ў творчае жыццё нашай краіны, стварыць умовы для выяўлення і развіцця творчых здольнасцей грамадзян з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Са снежня 2023 г. фестываль "Час моцных" ахапіў усе рэгіёны Беларусі і прыняць удзел у ім змог кожны ахвочы. Рэгіянальныя адборы для ўдзелу ў рэспубліканскім (фінальным) этапе прайшлі ва ўсіх абласцях і г.Мінску.

28 траўня ў 15.00 у ДУ "Мінскі гарадскі палац культуры" адбудзецца цырымонія ўрачыстага. закрыцця рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцяў «Час моцных», у рамках якога запланавана   цырымонія узнагароджання лаўрэатаў фестывалю і гала-канцэрт.

Арганізатарам культурнай праграмы мерапрыемства выступае ДТЗУ "Маладзёжны тэатр эстрады". У гала-канцэрце прымуць удзел вядомыя артысты беларускай эстрады: Ганна Благава, Вольга Булай, Кацярына Мядзведзева, Вольга Калеснікава, Кацярына Шумская, Уладзімір Варанкоў, балет Маладзёжнага тэатра эстрады і творчая майстэрня эстраднага мастацтва "Хвілінка".

Галоўная асаблівасць гала-канцэрта – сумесныя выступленні людзей з інваліднасцю ў розных жанрах (вакал, жэставая песня, харэаграфія, цыркавое і тэатральнае мастацтва) з артыстамі беларускай эстрады. У канцэрце прымуць удзел больш за 100 лепшых прадстаўнікоў абласцей і Мінска, з іх 75 с. інваліднасцю: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны мужчынскі вакальны гурт «Хорус», арт-студыя «Крэатыў», вакалісты. Агата Шкелка, Лілія Курык, Святлана Налобіна, Марына Шайда, Таццяна Дубровіна, Арцём Шулякоўскі, Мікалай Камыш, Юлія Палховіч, Васіль Рудэнка, Аляксандр Жарын, Галіна Смаляк, Валянціна Гарленка, Зоя Арабейка, Алеся Аляхновіч, Дзмітрый Цішкоў, Святлана Вежнавец, Святлана Клімко, студыя танца “Tardis”, гурт “Жан-Крыстоф”, народны тэатр жэставай песні "Якія спяваюць рукі", тэатр-студыя "Экспромт", народны жаночы вакальны ансамбль "ЛЕГАТО", народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр эстрады "Арлекін", народны тэатр жэставай песні "Plasti-Lin" і іншыя.

Усяго ўдзельнікамі і гледачамі фестывалю сталі больш за 600 чалавек.