Рэспубліканская акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці аб'яўляе аб старце рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна". Далучайцеся!

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь - энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).
Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 “Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З "Аб энергазберажэнні".
Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
