Дзень інвалідаў 2023

- Інтэрв'ю Міністра працы і сацыяльнай абароны
- Прэс-канферэнцыя аб інтэграцыя інвалідаў у паўнацэннае жыццё грамадства
- Стварэнне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб
- Эксперт аб дапамозе дзяржавы дзецям-інвалідам
- Эксперт аб падрыхтоўцы педкадраў для інклюзіўнай адукацыі
- Размешчана тэматычная серыя банэраў у рамках прасоўвання правоў інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця
Чым запомніцца Дзень інвалідаў 2023
3 снежня Беларусь адзначыла Дзень інвалідаў. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты, зацверджаны Міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч у адпаведным рэспубліканскім плане.
Так, да гэтай даты прайшоў шэраг прэс-канферэнцый:
- 21 лістапада на базе БелТА - «Стварэнне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб»
- 30 лістапада у Нацыянальным прэс-цэнтры
22 лістапада ў сталіцы адбыўся фінальны гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю творчасці "Мары здзяйсняюцца"для дзяцей-інвалідаў і маладых людзей з інваліднасцю.

29 ноября - тэматычнае пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці «Аб правах людзей з інваліднасцю, іх сацыяльнай рэабілітацыі і фарміраванні інклюзіўнага грамадства».

1 снежня Мінпрацы і сацабароны, камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а таксама тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі адзіны дзень кансультавання па пытаннях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю.
У сам Дзень інвалідаў (3 снежня) у Мінску прайшоў рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў "Свет у нашых руках".

8 снежня запланавана адкрыццё рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцяў «Час моцных».
Запланаваны таксама шэраг адкрыццяў аб'ектаў сацыяльнага характару. Сярод іх адкрыццё цэха па вытворчасці дзіцячага прафілактычнага абутку на базе Гомельскага філіяла БПААЦ і аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (Брэсцкая вобласць).
Па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты, выставы, дыялогавыя. пляцоўкі. Напрыклад:
- 1 снежня ў Мінску - дыялогавая пляцоўка Мінпрацы і сацабароны з бацькамі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.


