Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны
21.04.2023

ВЫЙШАЎ КРАСАВІЦКІ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА”

 
Красавіцкі нумар часопіса распачынаецца матэрыялам з пасяджэння калегіі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, на якой былі падведзены вынікі работы ведамства ў 2022 годзе і вызначаны задачы на бягучы год.

У Мінску адбылася традыцыйная спецыялізаваная выстава “Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі”. Аб тым, якія знакавыя падзеі, звязаныя са стварэннем бяспекі працоўных месцаў, прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства і якія сродкі індывідуальнай абароны ім былі прапанаваны ў выставачных павільёнах, – у рэпартажы нашых карэспандэнтаў.

Аб тым, як сістэмны падыход да выканання патрабаванняў бяспекі паўплываў на скарачэнне рызык вытворчага траўматызму ў энергетычнай галіне, распавядае начальнік аддзела дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду і аховы працы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь А.С.Медзвядок.

У перыяд правядзення масавых сельскагаспадарчых работ пытанне выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў работнікамі АПК набывае як ніколі актуальны характар, лічыць загадчык аддзялення гігіены працы аддзела гігіены ДУ“Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” А.У.Смірнова.

Некалькі публікацый закранаюць тэму выканання правіл аховы працы ў асобных галінах эканомікі – у рыбаводстве і пры эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту.

Аб тым, як забяспечыць сістэматычны кантроль за выкананнем працоўнай дысцыпліны, патрабаванняў лакальных прававых актаў па ахове працы і не дапусціць ужывання работнікамі наркатычных сродкаў і спіртных напояў, расказвае першыа намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Д.У.Малахаў.

Як стварыць эфектыўную, інструкцыю па ахове працы, якая адпавядае патрабаванням бяспекі сучаснай вытворчасці? На гэта пытанне адказвае спецыяліст па ахове працы Д.М.Качубей.

Апроч таго, у нумары – завяршэнне размовы аб арганізацыі вытворчасці, выкарыстання, транспарціроўкі выбухапажаранебяспечных і таксічных хімічных рэчываў; прыкладны варыянт пажарна-тэхнічнага мінімуму, а таксама растлумачэнне, якімі нарматыўнымі прававымі актамі прадугледжана відэафіксацыя пры выкананні пэўных відаў работ.

Аб тым, наколькі своечасова павінна быць арганізавана дыягностыка і прафілактыка аднаго з найбольш сур’ёзных захворванняў сучаснасці – туберкулёзу, распавядае прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т.М.Сушынская.

У дадатку да часопіса друкуецца пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2022 г. № 78/104 “Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы пры эксплуатацыі аўтамабільнага і гарадскога электрычнага транспарту”