14.11.2022
Разліковая норма рабочага часу на 2023 год
Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны штогод устанаўліваецца разліковая норма рабочага часу каляндарнага года на падставе паўнамоцтваў, якія прадастаўлены Урадам у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
На 2023 год разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2022 г. № 67, якая пры поўнай норме яе працягласці складае для:
- пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю –2011 гадзін
- шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю –2014 гадзін
Пры гэтым разліковая норма рабочага часу на 2023 год устаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці рабочага часу 40 гадзін у тыдзень (артыкул 112 Працоўнага кодэкса) і разлічана для:
- пяцідзённага рабочага тыдня зыходзячы з працягласці штодзённай работы ў рабочыя дні 8 гадзін, а ў рабочыя дні, якія непасрэдна папярэднічалі святочным дням, – 7 гадзін;
- шасцідзённага рабочага тыдня зыходзячы з працягласці штодзённай работы ў рабочыя дні з панядзелка па пятніцу 7 гадзін, у суботу – 5 гадзін, а ў рабочыя дні, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням, –6 і 4 гадзіны адпаведна.