Сямейны капітал для шматдзетных сем’яў
На 1 снежня 2022 г. для шматдзетных сем’яў адкрыты 120 927 дэпазітных рахункаў “Сямейны капітал”:
- 82,5 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 825 млн. долараў ЗША
- 38,4 тыс. дэпазітных рахункаў на суму 913млн. рублёў.
Па стане на 1 снежня 2022 г.на датэрміновае распараджэннесродкамі сямейнага капіталу пададзена 65 242заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў – 54 888, на атрыманне медыцынскіх паслуг – 5 839, на атрыманне адукацыі – 4 511 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў – 4.
Прынята 62 939 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.
Больш за ўсё рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці – 13 457, далей ідуць Мінская –10 703,Гомельская вобласці –10 069,Мінск – 8 718, Гродзенская вобласць –7 441, Магілёўская –6 392,Віцебская – 6 159.
Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця.
З 1 студзеня 2022 года яго памер складае 25 995рублёў.