09.12.2022
З 1 снежня 2023 г. мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 554 рублі
Рашэннем Урада з 1 студзеня 2023 г. месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 554 рублі.
У параўнанні з лістападам бягучага года мінімальная заработная плата павялічана на 70,8 рублі або 14,7 працэнта, а ў параўнанні са студзенем 2022 г. - на 97 рублёў або на 21,2 працэнта.
Мінімальная заработная плата прымяняецца ў якасці ніжэйшай граніцы аплаты працы адносна ўсіх работнікаў, якія заключылі працоўны дагавор.
Увага! Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы.