Прайшло XXXV пасяджэнне Кансультатыўнага Савета па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
3 лістапада ў відэафармаце адбылося XXXV пасяджэнне Кансультатыўнага Савета па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У гэтым годзе пасяджэнне прысвечана 30-годдзю дзейнасці Савета.
У пасяджэнні прымалі ўдзел прадстаўнікі з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Рэгіянальнага альянсу інспекцый працы краін – удзельніц СНД і Манголіі, Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў, Міждзяржаўнага статыстычнага камітэта і Выканаўчага камітэта СНД. Беларускі бок прадставіў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў.
У ходзе пасяджэння члены Савета заслухалі даклад аб выкананні рашэнняў папярэдняга пасяджэння, падвялі вынікі 30-годдзя дзейнасці Савета, абмеркавалі супрацоўніцтва ў сацыяльна-працоўнай сферы і паставілі задачы на перспектыву, абмяняліся інфармацыяй аб сацыяльна-працоўнай сітуацыі ў сваіх краінах.
У рамках парадку дня пасяджэння таксама былі закрануты пытанні ўключэння моладзі ў актыўныя меры занятасці, арганізацыі працоўнай мабільнасці грамадзян, нарміравання працы, легалізацыі платформеннай занятасці.
Акрамя таго, члены Савета абмеркавалі перспектыўны план мадэльнай заканатворчасці ў СНД на 2023-2025 гады, маніторынг паказчыкаў якасці жыцця насельніцтва ў краінах Садружнасці.
На пасяджэнні разгледжана інфармацыя аб ходзе выканання планаў мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі ўзгодненай сацыяльнай і дэмаграфічнай палітыкі дзяржаў – удзельніц СНД на 2020–2023 гады, а таксама першага этапа (2021–2025 гады) Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 года.
-----------------------------------------------------
Кансультатыўны Савет з'яўляецца органам галіновага супрацоўніцтва СНД па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы, асноўнымі задачамі якога з'яўляюцца:
• садзейнічанне супрацоўніцтву ў галінах: працоўных адносін, сацыяльнага партнёрства, аховы працы, рынку працы, занятасці, сацыяльнай абароны насельніцтва, у тым ліку грамадзян, якія пацярпелі ад уздзеяння радыяцыі;
• выпрацоўка мер па рэалізацыі ўказаных напрамкаў супрацоўніцтва;
• узаемадзеянне з іншымі органамі галіновага супрацоўніцтва СНД па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Кансультатыўнага Савета.