Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны
14.08.2025

Працягваецца паэтапны рост заробку бюджэтнікаў: з 1 верасня 2025 г. падвышаецца базавая стаўка

Рашэннем Урада з 1 верасня памер базавай стаўкі складзе 273 рублі. У бягучым годзе гэта ўжо другое павышэнне базавай стаўкі, якое закране больш  800 тыс. работнікаў бюджэтнай сферы.

Першым этапам базавая стаўка была павялічана з 1 студзеня на 6,7%, з 253 да 270 рублёў.

У параўнанні з мінулым годам сярэднегадавы памер базавай стаўкі ў 2025 г. павялічыцца на 8%.

Базавая стаўка з'яўляецца асноўным элементам тарыфнай сістэмы, на аснове якой ажыццяўляецца аплата працы работнікаў бюджэтнай сферы.

Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, то іх памеры таксама вырастуць.

Акрамя таго, у мэтах павелічэння памеру заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый прымаюцца меры па ўстанаўленні дадатковых стымулюючых выплат асобным катэгорыям работнікаў:

адукацыі:

з 1 студзеня (настаўнікам, выхавацелям, памочнікам выхавацеля, выкладчыкам, майстрам вытворчага навучання, прафесарска-выкладчыцкаму складу, педагогам-псіхолагам, педагогам сацыяльным);

з 1 мая (настаўнікам-дэфектолагам, выхавацелям, работнікам бібліятэк ва ўстановах адукацыі);

культуры:

з 1 студзеня (усім работнікам);

сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг:

з 1 студзеня (усім работнікам);

фізічнай культуры і спорту:

з 7 мая (усім работнікам);

аховы здароўя:

з 1 студзеня (доктарам-спецыялістам);

з 1 сакавіка, 1 верасня і 1 снежня (сярэдняму медыцынскаму персаналу). 

У выніку прынятых мер сярэднямесячная заработная плата работнікаў бюджэтных арганізацый за 6 месяцаў 2025 г. павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2024 года на 18,8 працэнта і склала 2 010,8 рубля, рэальная заработная плата ўзрасла з тэмпам 111,8 працэнта.

У цэлым на аплату працы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2025 годзе плануецца накіраваць каля 20,7 млрд. руб., у тым ліку на дадатковыя стымулюючыя выплаты асобным катэгорыям работнікаў - каля 2,69 млрд. руб.