Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны
01.11.2022

Каля 130 дзяцей з Беларусі сталі пераможцамі ў міжнародным конкурсе малюнка “Ахова працы вачыма дзяцей – 2022”

 

У 2022 годзе Нацыянальная асацыяцыя цэнтраў аховы працы Расіі правяла міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Ахова працы вачыма дзяцей – 2022”. Сёлетана адрас арганізатараў было накіравана 1180работ.

Каля 130 беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак сталі пераможцамі ў намінацыях: сярод дашкольнікаў, малодшых і старэйшых школьнікаў.

Як адзначыў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Іван Карчэўскі, асноўнымі задачамі такога мерапрыемства з’яўляюцца фарміраванне ў маладога пакалення разумення значнасці бяспекі працы, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем вытворчага траўматызму і яго прафілактыкі.

“Важна з ранніх гадоў фарміраваць у дзяцей уяўленне пра найбольш небяспечныя сітуацыі, пра неабходнасцьвыканання мер засцярогі, прывіваць навыкі бяспечных паводзін у розных сітуацыях. Гэта дапаможа ў будучыні сфарміраваць больш адказныя адносіны нашых грамадзян да правіл аховы працы”, – падсумаваў І.Карчэўскі.