Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны
14.12.2022

Што трэба ведаць пра складанне графіка водпускаў

1. Графік працоўных водпускаў складаецца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня.

Іншы тэрмін складання графіка водпускаў можа быць устаноўлены калектыўным дагаворам, пагадненнем або ўзгоднены наймальнікам з прафсаюзам.

2. Калі арганізацыя невялікая, то графік водпускаў можа складацца адразу для ўсяго калектыву работнікаў. Калі арганізацыя мае складаную структуру (адасобленыя структурныя падраздзяленні, філіялы і інш.), то мэтазгодна складаць графікі працоўных водпускаў па структурных падраздзяленнях арганізацыі. 

3. Пры складанні графіка працоўных водпускаў наймальнік улічвае пажаданне работніка, калі ён хоча пайсці ў водпуск, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і рэалізацыі права на водпуск іншых работнікаў. 

Пры планаванні чарговасці працоўных водпускаў наймальнік абавязаны ўлічваць жаданне асобных катэгорый работнікаў, якім працоўныя водпускі прадастаўляюцца ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама ў пэўны перыяд. 

4. Графік водпускаў узгадняецца з прафсаюзам (калі такое ўзгадненне прадугледжана калектыўнымдагаворам).

 5. Графік водпускаў зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі.

 6. Графік водпускаў даводзіцца да ведама ўсіх работнікаў.

Спосаб азнаямлення работнікаў з графікам водпускаў

1. Размяшчэнне графіка працоўных водпускаў у агульнадаступным для работнікаў месцы (на інфармацыйнай дошцы і г. д.).

2. Азнаямленне з графікам водпускаў кожнага работніка пад подпіс.

Патрабаванні да зместу графікаў працоўных водпускаў

1. У графіку працоўных водпускаў можа ўказвацца месяц прадастаўлення водпуску або канкрэтная дата пачатку водпуску па рашэнні наймальніка.

Калі ў графіку водпускаў вызначана канкрэтная дата пачатку працоўнага водпуску, то ніякіх дадатковых узгадненняў паміж наймальнікам і работнікам не патрабуецца, як і падачы пісьмовай заявы работнікам.

2. Працоўны водпуск можа быць падзелены на часткі, у тым ліку пры яго планаванні.

У дадзеным выпадку мэтазгодна ў графік водпускаў уключаць часткі працоўнага водпуску. Такое дзяленне дапускаецца па пагадненні паміж работнікам і наймальнікам.

3. Мінімальная працягласць адной з частак працоўнага водпуску павінна быць не менш за 14 каляндарных дзён.

 Асаблівасці складання графіка водпускаў для асобных катэгорый работнікаў

 Пры складанні графіка водпускаў наймальнік абавязаны ўлічваць пажаданні асобных работнікаў.

1. У летні або іншы зручны час працоўны водпуск прадастаўляецца: 

  • асобам маладзейшымза 18 гадоў;
  • маці (мачасе), якая выхоўвае дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама маці (мачасе), бацьку (айчыму), якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў;
  • ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • работнікам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый;
  • работнікам, якія з'яўляюцца інвалідамі, у адносінах да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС;
  • удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • работнікам, эвакуіраваным і адселеным, якія самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення і наступнага адсялення, за выключэннем тых, хто прыбыў у названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 г.;
  • донарам крыві і яе кампанентаў, узнагароджаным нагрудным знакам адзнакі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”, знакам пашаны “Почетный донор Республики Беларусь”, знакамі “Почетный донор СССР”, “Почетный донор Общества Красного Креста БССР”;
  • Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;
  • іншым работнікам у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, калектыўным дагаворам або працоўным дагаворам.

2. У пэўны перыяд: 

  • работнікам, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, адукацыю пасля вну, спецыяльную адукацыю на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, – перад або ў перыяд праходжання бягучай і выніковай атэстацыі, а таксама падчас канікул ваўстанове адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай адукацыі;
  • работнікам, жонкі якіх знаходзяцца ў водпуску па цяжарнасці і родах, – у перыяд гэтага водпуску;
  • тым, хто працуе па сумяшчальніцтве, – адначасова з працоўным водпускам па асноўнай рабоце;
  • настаўнікам (выкладчыкам) устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і спецыяльнай адукацыі, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і лячэбна-выхаваўчых устаноў – у летні час;
  • жанчынам перад водпускам па цяжарнасці і родах або пасля яго;
  • працуючым жонкам (мужам) ваеннаслужачых – адначасова з водпускам іх мужоў (жонак).