Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным<br/>па белым
Белым<br/>па сінім
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Навіны
11.11.2022

Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры пачне працаваць у Беларусі з 1 студзеня 2025 года

Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры пачне працаваць з 1 студзеня 2025 г. Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята 10 лістапада 2022 г. № 760.

Работа па стварэнні інфармацыйнай сістэмы будзе праводзіцца паэтапна, пачынаючы са студзеня 2023 года.

Інфармацыйная сістэма дазволіць сфарміраваць базу даных даступных аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, звесткі аб якіх будуць размяшчацца на публічнай кадастравай карце ў сетцы Інтэрнэт (map.nca.by).

З дапамогай гэтай карты ў грамадзян, якія маюць абмежаванні ў перамяшчэнні, будзе магчымасць пабудаваць маршрут без перашкод. Гэта павысіць іх мабільнасць, дасць магчымасць падтрымліваць сацыяльныя сувязі, весці актыўны і незалежны лад жыцця – наведваць тэатры, музеі, выставы, спартыўныя і іншыя аб’екты.

Размяшчэнне звестак аб даступнасці аб’ектаў на публічнай кадастравай карце – доўгатэрміновы сацыяльны праект рэспубліканскага значэння. У цэнтры гэтага праекта – клопат аб чалавеку шляхам стварэння камфортнага асяроддзя для пражывання.

Пастанова набудзе сілу адначасова з Законам Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі – 6 студзеня 2023 г.