Анонс Бюлетэня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» № 9 (верасень) за 2023 г.
- «Актуальна»
- «Працоўны час»
- «Дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне»
- «Персаніфікаваны ўлік» і іншыя.
АКТУАЛЬНА
У рубрыцы «Актуальна» размешчаныкаментар «Сацыяльнае абслугоўванне і сацыяльныя выплаты: якіх змяненняў чакаць»: член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Супрановіч распавядае пра навацыі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат».
ПРАЦОЎНЫ ЧАС
Пад гэтай рубрыкай у «Бюлетэні» апублікаваны артыкул «Аб працоўным часе ў IV квартале 2023 года». Матэрыял змяшчае разліковую норму працоўнага часу на кастрычнік-снежань 2023 г. пры поўнай норме працоўнага часу 40 гадзін у тыдзень і пры скарочанай норме працоўнага часу (35 гадзін, 33 гадзіны, 30 гадзін і 38,5 гадзіны ў тыдзень), усталяванай для асобных катэгорый работнікаў, з улікам выходных дзён у суботу і нядзелю (для пяцідзённага працоўнага тыдня) і ў нядзелю (для шасцідзённага працоўнага тыдня). Акрамя разліковай нормы працоўнага часу аўтар артыкула прапануе чытачам свае рэкамендацыі і каментары ў частцы таго, як з захаваннем патрабаванняў заканадаўства прымяняць на практыцы некаторыя прававыя нормы аб працоўным часе.
ДЗЯРЖАЎНАЕ САЦЫЯЛЬНАЕ СТРАХАВАННЕ
Матэрыялы рубрыкі
ўключаюць пастанову праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023
г. № 10 «Аб парадку ўзаемадзеяння пры прызначэнні дапамог па часовай
непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах», а таксама вялікую падборку
адказаў на пытанні па тэматыцы рубрыкі, падрыхтаваную пастаяннымі аўтарамі «Бюлетэня»(«Дакладны адказ»).
ПЕРСАНІФІКАВАНЫ ЎЛІК
У артыкуле «Аб зменах у запаўненні формы ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі» распавядаецца аб тым, як карэктуюцца патрабаванні да запаўнення рэквізітаў раздзелаў 1 і 2 формы ПУ-3 з уступленнем у сілу пастановы праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 г. № 11.
І, вядома, у свежым
нумары «Бюлетэня» можна знайсці іншыя інфармацыйныя матэрыялы і паведамленні, у
тым ліку «Стужку навін» і «Агляд нарматыўных прававых актаў»,
якія ўвабралі ў сябе цікавыя і карысныя навіны са сферы сацыяльна-працоўных
адносін.