ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА”
Як Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгена Глебава стала пераможцам некалькіх аглядаў-конкурсаў на лепшую арганізацыю па ахове працы ў невытворчай сферы, у вераснёукім нумары журнала расказвае інжынер па ахове працы ўстановы адукацыі К.Ю.Калінічэнка.
З 1 кастрычніка 2023 г. уступаюць у сілу Правілы па ахове працы пры вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў, зацверджаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2023 г. № 20. З асноўнымі навацыямі, якія ўтрымлівае дакумент, чытачоў знаёміць кансультант аддзела аховы працы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.Г.Маршчак.
Акрамя таго, у нумары падрабязна расказваецца пра змены, якія ўнесены ў Інструкцыю аб парадку падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі работнікаў суб’ектаў перавозкі небяспечных грузаў, занятых перавозкай небяспечных грузаў.
Высветліць, ці неабходна праводзіць атэстацыю на рабочым месцы памочніка майстра прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці (трыкатажная, ваўняная вытворчасць), дапаможа начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А.М.Кавалёва ў традыцыйнай рубрыцы “Тэорыя і практыка”.
Пытаннем, як стварыць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы для работнікаў, якія выконваюць пагрузачна-разгрузачныя работы, задаюцца спецыялісты многіх арганізацый. Ім адказваюць эксперты: начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Н. В. Казлоўская і спецыяліст па ахове працы С.У.Жартун.
Спецыялістам вытворчых прадпрыемстваў адрасаваны матэрыял аб тым, як забяспечыць бяспеку пры рабоце з выкарыстаннем абразіўнага і эльбаравага інструменту.
Як паказвае практыка, сітуацыя з вытворчым траўматызмам у арганізацыях АПК застаецца вельмі напружанай: няшчасных выпадкаў здараецца нямала. Аб расследаванні аднаго з іх расказвае начальнік Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь М. А. Давідовіч.
Таксама ў нумары разглядаецца пытанне ўдасканалення заканадаўчай базы для больш шырокага распаўсюджвання запатрабаванай у многіх сферах эканомікі дыстанцыйнай работы, ацэньваецца назапашаны вопыт прымянення такой формы занятасці. Працягваецца публікацыя праграмы № 1 пажарна-тэхнічнага мінімуму.
У дадатку да часопіса размешчаны пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2023 г. № 20 “Аб зацвярджэнні Правіл па ахове працы пры вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў” і ад 29 чэрвеня 2023 г. № 21 “Аб прызнанні страціўшымі сілу пастаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2007 г. № 18 і ад 27 снежня 2007 г. № 189”.
У электронным дадатку “ОТиСЗ ПЛЮС” змешчаны Тыпавыя нормы бясплатнай выдачы сродкаў індывідуальнай абароны работнікам, занятым у вытворчасці кіслот, солей, мінеральных угнаенняў, аміяку, метанолу, прадуктаў падзелу паветра, тавараў бытавой хіміі, хімічных сродкаў аховы раслін.