Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

З друку выйшаў лістападаўскі выпуск "Бюлетэня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь"

02.12.2026

Лістападаўскі выпуск «Бюлетэня» сфарміравалі публікацыі і інфармацыя, якія падрыхтаваны спецыялістамі ў галіне працоўных і звязаных з імі адносін і адлюстроўваюць важныя і цікавыя падзеі ў гэтай сферы.

ПРАЦОЎНЫ ЧАС

Вытворчы каляндар на 2026 год змяшчае разліковую норму працоўнага часу пры яго  поўнай норме (40 гадзін у тыдзень) і пры скарочанай норме працоўнага часу (35 гадзін, 33 гадзіны, 30 гадзін і 38,5 гадзіны ў тыдзень), устаноўленай для асобных катэгорый работнікаў, з улікам выхадных дзён у суботу і нядзелю (для пяцідзённага працоўнага тыдня) і ў нядзелю (для шасцідзённага працоўнага тыдня).

Акрамя разліковай нормы працоўнага часу аўтар прапануе чытачам рэкамендацыі адносна таго, як з выкананнем патрабаванняў заканадаўства прымяняць на практыцы некаторыя прававыя нормы аб працоўным часе.

АПЛАТА ПРАЦЫ

Артыкул «Аплата моўных кампетэнцый: некаторыя асаблівасці стымулявання працы работнікаў Рэспублікі Беларусь і працоўных-імігрантаў» дапаможа разабрацца ў пытаннях аб тым, як аплачваць працу работнікаў, якія валодаюць замежнымі мовамі і прымяняюць іх у сваёй працы. Інструментаў такога матэрыяльнага стымулявання ёсць нямала, галоўнае выбраць прыдатны… Яшчэ адна катэгорыя работнікаў, якая трапляе ў поле зроку аўтараў дадзенага артыкула, як відаць з яго загалоўка, – працоўныя-імігранты, толькі ў гэтым выпадку аналізуюцца патрабаванні да ведаў работнікамі-замежнікамі дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

ПРАЦОЎНЫЯ АДНОСІНЫ

Раздзел «Дакладны адказ» прадстаўлены падборкай адказаў на пытанні аб прымяненні норм заканадаўства, якое рэгулюе розныя аспекты працоўных адносін.

ПРАФАБУЧАННЕ І ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ

Пад гэтай рубрыкай апублікавана пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2025 г. № 171/140/114 «Аб устанаўленні пералікаў спецыяльнасцей, кваліфікацый, прафесій рабочых». Так, дакументам устаноўлены пералік спецыяльнасцей, кваліфікацый для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі дома асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (дадатак 1) і пералік прафесій рабочых для атрымання дадатковай адукацыі дарослых дома асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (дадатак 2).

ДЗЯРЖАЎНАЕ САЦЫЯЛЬНАЕ СТРАХАВАННЕ

Раздзел «Дакладны адказ» прадстаўлены вялікай падборкай адказаў на пытанні са сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

УМОВЫ І АХОВА ПРАЦЫ

У гэтай частцы «Бюлетэня» апублікавана пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2025 г. № 128 «Аб наглядзе за правільным і своечасовым расследаваннем, афармленнем і ўлікам няшчасных выпадкаў». Нарматыўным прававым актам зацверджана Інструкцыя аб парадку ажыццяўлення нагляду за правільным і своечасовым расследаваннем, афармленнем і ўлікам няшчасных выпадкаў. Яна ўстанаўлівае парадак ажыццяўлення Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і яго тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі па месцы іх знаходжання нагляду за правільным і своечасовым расследаваннем, афармленнем і ўлікам няшчасных выпадкаў на падставе вывучэння дакументаў, атрыманых у адпаведнасці з Правіламі расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў і іншымі актамі заканадаўства, без запатрабавання ад страхавальнікаў, арганізацый іншых дакументаў.

І, вядома, у свежым нумары «Бюлетэня» можна знайсці іншыя інфармацыйныя матэрыялы, у тым ліку «Стужку навін» і «Агляд нарматыўных прававых актаў», якія ўвабралі ў сябе цікавыя і карысныя навіны са сферы сацыяльна-працоўных адносін.

Падпісацца на «Бюлетэнь Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» можна:

© Мiнiстэрства працы
i сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь, 2026.