Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дадатковае накапляльнае пенсійнае страхаванне з падтрымкай дзяржавы (праграма «тры плюс тры»)

З 1 кастрычніка 2022 г. увёўся новы від добраахвотнага пенсійнага страхавання – добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі (праграма “тры плюс тры”).

(Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2021 г. № 367 “Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі”).

У чым перавага новага пенсійнага страхавання

Галоўнае адрозненне новай праграмы страхавання ад іншых накапляльных пенсійных праграм страхавых арганізацый – дзяржаўнае суфінансаванне.

Яно заключаецца ў тым, што работнікам, якія прымаюць рашэнне ўдзельнічаць у новай праграме і з 1 кастрычніка 2022 г. выплачваюць са сваёй заработнай платы дадатковы ўзнос на будучую накапляльную пенсію, частка ўзносаў на гэту пенсію будзе аплачана з дзяржаўных сродкаў.

Тарыф накапляльнага ўзносу

• для работніка – ад 1 да 10 працэнтаў (уключна) ад заработнай платы;

Дадатковы ўзнос на накапляльную пенсію па выбраным тарыфе работнік выплачвае разам з абавязковым 1-працэнтным узносам у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

• для работадаўцы – суразмерна ўзносу работніка, але не больш за 3 працэнты

У выпадку ўдзелу работніка ў новай праграме страхавання яго работадаўца абавязаны выплачваць дадатковы ўзнос на накапляльную пенсію гэтага работніка.

Работнік

Работадаўца

Разам:

агульны тарыф узносу на накапляльную пенсію


1 %

1 %

2 %

2 %

2 %

4 %

3 %

3 %

6 %

4 %

3 %

7 %

5 %

3 %

8 %

3 %

10 %

3 %

13 %

Пры гэтым агульны ўзнос работадаўцы на сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе супамерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне ў бюджэт фонду сацабароны.

Перадача часткі ўзносу работадаўцы (да 3 працэнтаў) у пенсійныя накапленні работніку – гэта даходы бюджэту фонду сацабароны, якія выпадаюць. Таму дзяржава прымае на сябе абавязацельствы па захаванні даходаў бюджэту фонду для забеспячэння выплаты бягучых пенсій у рамках салідарнай пенсійнай сістэмы. У гэтым і заключаецца механізм дзяржаўнага суфінансавання новай праграмы добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі па Указе № 367.

Хто можа ўдзельнічаць у праграме

Права ўдзельнічаць у новым страхаванні прадастаўляецца работнікам (грамадзянам, занятым на ўмовах працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з'яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), за якіх іх работадаўцамі выплачваюцца абавязковыя ўзносы ў бюджэт фонду сацабароны.

Уступаць у новую праграму страхавання можна не пазней чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Парадак уступлення ў новую праграму і ўдзел у ёй

Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі па Указе № 367 будзе ажыццяўляцца рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам Стравіта (страхоўшчык).

Работнікі, якія жадаюць фарміраваць дадатковую накапляльную пенсію, пачынаючы з 1 кастрычніка 2022 г. могуць падаць заяву і заключыць дагавор непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт страхоўшчыка.

Дадатковыя ўзносы на накапляльную пенсію ў дзяржаўнае прадпрыемства “Стравіта” будуць штомесяц пералічвацца работадаўцам па заяве работніка.

Работнік мае права мяняць тарыф узносу на накапляльную пенсію, але не часцей за 1 раз у год. Таксама можна ў любы момант прыпыніць свой удзел у праграме і потым аднавіць выплату дадатковых узносаў.

Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту страхоўшчыкам работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая накапляльная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (па выбары грамадзяніна).

Памер будучай накапляльнай пенсіі

Памер накапляльнай пенсіі будзе вылічвацца з сум дадатковых узносаў з улікам даходаў ад іх інвесціравання (па прынцыпе – колькі накапіў, столькі і атрымаў).

Дэталёвую інфармацыю аб магчымых памерах будучай накапляльнай пенсіі, а таксама аб працэдуры ўдзелу ў добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі па Указе № 367 можна атрымаць у страхоўшчыка – дзяржаўнага прадпрыемства Стравіта.

Што дае работніку ўдзел у пенсійным страхаванні па Указе № 367

Дадатковыя накапляльныя пенсіі таксама вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб.

Дадатковая інфармацыя аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі размешчана на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


© Мiнiстэрства працы
i сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь, 2026.