Главная - Прямые линии - Ранейшыя пенсійныя правы настаўнікі на страцяць.Пенсіі і дапамогі



Пенсіі і дапамогі. Ранейшыя пенсійныя правы настаўнікі на страцяць

Газета «Звязда».

Матэрыялы "прамой лініі" падрыхтаваў Сяргей ГРЫБ.

Пенсіі і дапамогі — тэма актуальная заўсёды, таму зразумела, што прайсці без шматлікіх званкоў наша чарговая "прамая лінія" проста не магла. Прычым падставы для зваротаў былі самымі рознымі: умовы прызначэння адраснай падтрымкі і атрыманне артапедычнага абутку інвалідамі ІІІ групы, будучыня "настаўніцкіх" пенсій за выслугу гадоў і павелічэн-не пенсійнага ўзросту. Аднак пра ўсё па парадку. Такім чынам, на пытанні чытачоў "Звязды" адказваюць намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валянціна Вікенцьеўна КАРАЛЁВА і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання міністэрства Ларыса Міхайлаўна ЯШКОВА.

— У мяне 37 гадоў стажу, каэфіцыент складае 1,25, а памер пенсіі — 532 тыс. рублёў. Пры гэтым нядаўна мне далі ІІ групу інваліднасці пажыццёва, у сувязі з чым пытанне: ці маю я права на надбаўку да пенсіі?

Тамара Сцяпанаўна Залатар, г.п. Волма

— У сувязі з прызначэннем групы інваліднасці памер вашай пенсіі, хутчэй за ўсё, не зменіцца. Надбаўка да пенсіі можа выплачвацца толькі інваліду ІІ групы, які з'яўляецца адзі-нокім і да таго ж мае патрэбу ў пастаянным пабочным доглядзе па заключэнні медыкаў.

— Я інвалід ІІ групы, жыву разам з жонкай-пенсіянеркай. Наколькі вядома, як інва-лід ІІ групы я магу карыстацца правам на 50-працэнтную зніжку па аплаце за элект-раэнергію. Чаму ж у сапраўднасці гэтая зніжка складае толькі 25 працэнтаў?

Уладзімір Сідаравіч Шпалянкоў, Бешанковіцкі раён

— Сітуацыя тут такая. Плацяжы за электраэнергію дзеляцца на вас і на жонку. Прычым на вашу частку даецца 50-працэнтная зніжка, тады як частка жонкі аплачвацца цалкам.

— Мяне завуць Ганна, тэлефаную з Мінска. Патлумачце, калі ласка, як часта павінна выдавацца адрасная сацыяльная дапамога маёй 83-гадовай бабулі, якая да таго ж з'яўляецца інвалідам І групы?

— Трэба адразу ж падкрэсліць, што прызначэнне адраснай сацыяльнай дапамогі не зале-жыць ні ад групы інваліднасці, ні ад узросту. Права на адрасныя выплаты залежыць толькі ад даходу. Так, штомесячную дапамогу могуць атрымліваць грамадзяне, даход у якіх на кожнага члена сям'і не перавышае 100 працэнтаў, а аднаразовую дапамогу — пры даходзе менш за 150 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму. Да слова, на сёння 100 працэн-таў БПМ адпавядае 255 220, а 150 працэнтаў БПМ — 382 830 рублям.

— Падчас вайны мая маці пражывала на часова акупаванай тэрыторыі Заходняй Беларусі. Ці мае яна права на адрасную сацыяльную дапамогу і на якія-небудзь іль-готы?

Таццяна Нікіфараўна, Навагрудскі раён

— Права на адрасную сацыяльную дапамогу зноў жа залежыць ад узроўню даходаў. Што ж да другога пытання, то калі маці не была прымусова вывезена ў Германію ці на тэрыто-рыі яе саюзнікаў, то да ахвяраў вайны яна не адносіцца і права на льготы для гэтай катэго-рыі не мае. Адно, што час пражывання на акупаванай тэрыторыі з 16-гадовага ўзросту за-лічваецца ў стаж.

— Ці будуць рабіцца выплаты да юбілею Перамогі жонкам інвалідаў вайны І групы, якія ўжо памерлі?

Валерыя Аляксандраўна Лукашэвіч, г. Мінск

— У сувязі са святкаваннем 65-годдзя Перамогі будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобным катэгорыям грамадзян, што па-цярпелі ад наступстваў вайны. І ў тым ліку такія выплаты робяцца бацькам, дзецям-інвалі-дам з дзяцінства і жонкам або мужам вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або прапалі без вестак падчас баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну — пры ўмове, што гэтыя жонкі або мужы не ўзялі новы шлюб. Разам з тым, Валерыя Аляксандраўна, ад-наразовая матэрыяльная дапамога жонкам інвалідаў вайны І групы, якія памерлі, не пра-дугледжваецца.

— Памер маёй пенсіі складае 239 тыс. рублёў, я ўдава, дзеці жывуць у суседніх раё-нах. Ці магу я разлічваць на якую-небудзь дапамогу?

Аляксандра Несцераўна Маляўка, Ганцавіцкі раён

— Зыходзячы з таго, што памер пенсіі не перавышае бюджэт пражытковага мінімуму, вы можаце разлічваць на атрыманне штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамогі — яна скла-дае розніцу паміж БПМ і сярэднедушавым даходам, і пры гэтым прызначаецца на тэрмін ад аднаго да шасці месяцаў.

Апроч таго, у выпадку па-сапраўднаму цяжкай жыццёвай сітуацыі грамадзяне і сем'і з ся-рэднедушавым даходам менш за 150 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму (на сён-ня — менш за 383 830 рублёў) могуць разлічваць на аднаразовую адрасную дапамогу. Па-мер такой выплаты будзе ў кожным канкрэтным выпадку розным і можа дасягаць 500 працэнтаў БПМ. Аднак пры гэтым непасрэдна наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі па-цвярджаецца дакументальна або вызначаецца камісіяй на падставе абследавання матэры-яльна-бытавога становішча.

Па пытаннях прызначэння штомесячнай і аднаразовай адраснай сацыяльнай дапамогі не-абходна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жы-харства. Апроч таго, калі ёсць патрэба ў сацыяльна-бытавых і іншых паслугах, можна звярнуцца ў Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У прыватнасці, тэрытарыяльны цэнтр аказвае паслугі па набыцці і дастаўцы дадому прадук-таў харчавання і прамысловых тавараў першай неабходнасці, па нарыхтоўцы агародніны на зіму, дастаўцы вады, па распальванні печак, можа дапамагчы з нарыхтоўкай паліва і гэ-так далей.

Прычым паслугі аказваюцца бясплатна ці на ўмовах частковай і поўнай аплаты. Так, на-домнае бясплатнае абслугоўванне магчымае для малазабяспечаных (з даходам менш за бюджэт пражытковага мінімуму) непрацаздольных грамадзян, якія не маюць працаздоль-ных членаў сям'і або ў якіх працаздольныя члены сям'і жывуць за межамі Беларусі. Абслу-гоўванне дома на ўмовах поўнай аплаты датычыцца непрацаздольных грамадзян, якія жы-вуць разам або ў адным населеным пункце з працаздольнымі членамі сям'і, што абавяза-ныя ўтрымліваць іх па законе. Астатнія катэгорыі непрацаздольных грамадзян абслугоў-ваюцца на ўмовах частковай (50 працэнтаў ад поўнага кошту) аплаты. Прычым, паколькі вы з'яўляецеся малазабяспечанай і не пражываеце ў адным з населеным пункце з праца-здольнымі членамі сям'і, сацыяльныя надомныя паслугі могуць аказвацца вам менавіта з 50-працэнтнай зніжкай.

— Мая дачка, што жыве ў Мінску, звярнулася па адрасную сацыяльную дапамогу. Рашэнне нібыта было станоўчым. Вось толькі незразумела: паводле дакументаў, да-памога лічыцца штомесячнай, але прызначылі яе ўсяго на месяц. Як такое можа быць?

Віктар Іванавіч, Аршанскі раён

— Варта нагадаць, што галоўная ўмова прызначэння штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамогі — даход, які па аб'ектыўных прычынах не перавышае адзнаку бюджэту пражыт-ковага мінімуму. Аднак пры гэтым трэба памятаць: адрасная дапамога прызначаецца ў выпадку, калі грамадзянін або сям'я ўжо скарысталіся сваім правам на іншыя сацыяльныя трансферты — пенсіі, дапамогі, стыпендыі, бясплатнае харчаванне на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў.

Такім чынам, калі сям'я не скарысталася, напрыклад, сваім правам на бясплатнае харча-ванне на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў або калі адзін з членаў сям'і па ўласным жаданні працуе на няпоўную стаўку, раённая камісія па прызначэнні адраснай сацыяльнай дапамо-гі можа зрабіць выснову, што заяўнікі маюць нізкі даход не па аб'ектыўных прычынах. І ў такім выпадку ад выплаты адраснай сацыяльнай дапамогі можа быць адмоўлена або такая дапамога можа быць прызначана не адразу на паўгода, скажам, на 1-2 месяцы — з рэка-мендацыямі, як можна палепшыць сваё матэрыяльнае становішча самастойна.

— Мне 74 гады, маю ІІІ групу інваліднасці. Памер пенсіі крыху перавышае 550 ты-сяч рублёў, але ўсё адно гэтага не хапае. Ці ёсць у мяне права на льготы, у прыват-насці, па транспарце і леках?

Юрый Віктаравіч Гусеў, г. Магілёў

— Ільгот па транспарце і леках у інвалідаў ІІІ групы няма, мяркуючы па памеры пенсіі, не маеце вы права і на адрасную сацыяльную дапамогу. Аднак калі з набыццём тых жа лекаў узнікаюць вялікія праблемы, трэба параіць: звярніцеся ў раённае ўпраўленне па працы, за-нятасці і сацыяльнай абароны з тым, каб вам прызначылі дапамогу са сродкаў Фонду са-цыяльнай абароны насельніцтва. Пенсіянеры, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, права на такую дапамогу маюць, але варта мець на ўвазе, што гэта дапамога можа выплачвацца толькі адзін раз у год.

— Непакояць з Гомельскай вобласці, завуць мяне Галіна Аляксандраўна. А пытанне такое: ці магу я аформіць прадпрымальніцтва і пры гэтым атрымліваць пенсію дзяржслужачага?

— Аформіць прадпрымальніцтва вы, безумоўна, можаце. Аднак сапраўды: у перыяд заня-тку прадпрымальніцкай дзейнасцю выплата пенсій дзяржслужачых спыняецца. Атрымлі-ваць пенсію дзяржслужачага можна толькі ў адным выпадку — калі вы будзеце працаваць на ўмовах грамадзянска-прававога дагавора.

— У 1956—1958 гадах да паступлення ў навучальную ўстанову працавала ў калгасе, але не з'яўлялася яго членам. Ці залічаць час гэтай працы ў стаж?

Любоў Раманаўна, Асіповіцкі раён

— Час гэтай працы ў стаж залічаць. Аднак, паколькі членам калгаса вы не з'яўляліся, то такі залік будзе зроблены не "год за год", а па фактычнай працягласці.

— Напэўна, усіх цікавіць пытанне: калі ў Беларусі адбудзецца чарговы пераразлік працоўных пенсій?

Міхаіл Якаўлевіч Сувораў, г. Гомель

— Казаць што-небудзь канкрэтнае пакуль рана — тут усё будзе залежаць ад тэмпаў росту сярэдняй па краіне зарплаты і наяўнасці фінансавых сродкаў. Адно, што можна заўва-жыць: прынамсі адзін пераразлік працоўных пенсій плануецца правесці да канца гэтага года.

— У студзені наступнага года мне споўніцца 60 гадоў, а адсюль і пытанне: ці зменіцца да гэтага часу пенсійны ўзрост?

Мікалай Мікалаевіч Скварцоў, Карэліцкі раён

— Да гэтага часу — дакладна не зменіцца. Аднак што да больш аддаленай перспектывы, то як сцвярджаюць айчынныя і міжнародныя эксперты, наша краіна проста не зможа заха-ваць такі нізкі "пенсійны парог" насуперак тэндэнцыям дэмаграфічнага развіцця і агульна-сусветнай практыцы, а таму будзе вымушана прывесці яго ў адпаведнасць з ростам пра-цягласці жыцця і перыядам працаздольнасці грамадзян. Інакш падтрымліваць пенсійныя выплаты на прымальным узроўні не атрымаецца.

— Чаму з часу догляду дзяцей у пенсійны стаж залічваецца толькі 9 гадоў?

Антаніна Мікалаеўна Балотнікава, г. Барысаў

— Па сутнасці адказ ёсць у вашым пытанні: менавіта таму, што гэта стаж "пенсійны". Інакш кажучы, той, што фарміруецца перыядам працы з выплатай працадаўцам і работні-кам пенсійных узносаў (узносаў па дзяржаўным сацыяльным страхаванні) і, як вынік, уплывае на памер пенсіі. Дзяржава дазваляе ўлічваць у гэты стаж час догляду дзіцяці, калі ўзносы не выплачваліся, у выглядзе льготы — з улікам сацыяльнай значнасці такой дзей-насці. Аднак у сувязі з тым, што льготныя перыяды фактычна аплачваюцца іншымі работ-нікамі, іх прызнанне не павінна быць безлімітным і мусіць мець пэўныя абмежаванні па часе. У Беларусі яны складаюць 9 гадоў. Прычым заўважце, што гэта — амаль палова ста-жу, які неабходна мець жанчыне для прызначэння пенсіі па ўзросце.

— Ці праўда, што ў прафесійны стаж настаўнікаў не будзе залічвацца мінулы год? І ці захаваецца ў настаўнікаў права афармляць пенсію па выслузе надалей?

Вера Мікалаеўна, г. Мінск

— Перш-наперш трэба падкрэсліць: норма артыкула 48 Закона "Аб пенсійным забеспя-чэнні", якая рэгламентуе права на пенсію за выслугу гадоў асобных катэгорый медыцын-скіх і педагагічных работнікаў, не страціла сваёй сілы пасля 1 студзеня 2009 года — мо-манту ўвядзення прафесійнага пенсійнага страхавання. Пры гэтым перыяды работы прад-стаўнікоў такіх катэгорый пасля 1 студзеня мінулага года ўлічваюцца пры вызначэнні права на пенсію за выслугу гадоў у якасці спецыяльнага стажу, якога не хапае, пры ўмове выплаты ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Адносна ж прафесійнага стажу варта адзначыць, што паводле Пераліку ўстаноў, арганіза-цый і пасад для прафесійнага пенсійнага страхавання медыцынскіх і педагагічных работ-нікаў, да 4 лютага гэтага года прафесійнаму страхаванню падлягалі не ўсе педагогі, а толькі іх асобныя катэгорыі, якія былі занятыя ва ўстановах адукацыі. Пры гэтым закана-даўства вызначала, што ўстанова адукацыі — гэта абавязкова юрыдычная асоба. Між тым школы, гімназіі, дзіцячыя садкі, садкі-яслі і іншыя фарміраванні, якія знаходзяцца ў падпа-радкаванні раённых і гарадскіх аддзелаў адукацыі, а таксама так званыя "ведамасныя" дзі-цячыя садкі і садкі-яслі статусу юрасобы не маюць. Адпаведна, іх работнікі пад прафесій-нае пенсійнае страхаванне не падпадалі.

Сапраўды, сітуацыя склалася неадназначнай. Таму 4 лютага гэтага года ў Пералік ўнесе-ныя змяненні, на падставе якіх работнікам пералічаных школ, гімназій, дзіцячых садкоў, садкоў-ясляў і г.д. у прафесійны педагагічны стаж залічваюцца перыяды дзейнасці ў гэтых фарміраваннях з 1 студзеня 2009 года — пры ўмове выплаты ўзносаў на прафесійнае пен-сійнае страхаванне і выкананні іншых абавязковых крытэрыяў ацэнкі ўмоў працы, у пры-ватнасці, пры занятасці на поўную стаўку.

— Патлумачце, калі ласка, за які час будзе рабіцца "выбарка" заробку для налічэння пенсіі ў 2013 годзе? І што будзе, калі ў патрэбным перыядзе акажуцца перапынкі ў ра-боце?

Анатоль Валер'евіч Дарашэвіч, г. Мінск

— Пры прызначэнні пенсіі ў 2013 годзе індывідуальны каэфіцыент заробку будзе вызна-чацца за любыя 19 гадоў запар з 29 апошніх гадоў працы — але не больш чым з колькасці поўных гадоў фактычнага стажу працы, у перыяд якой у вызначаных заканадаўствам вы-падках сам работнік і за работніка выплачваліся ўзносы дзяржаўнага сацыяльнага страха-вання. Пры гэтым перапынкі ў праце прапускаюцца і не ўлічваюцца.

— Як аднавіць страчанае пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання? І колькі каштуе такое аднаўленне?

Сяргей Патабня, г. Мінск

— Увогуле пасведчанне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання можна аднавіць не толькі пры страце, але і пры непрыдатнасці да карыстання і ў іншых аналагічных выпадках. Пры гэтым калі грамадзянін працуе, то для аднаўлення ён павінен пісьмова звярнуцца да пра-цадаўцы, а ў сваю чаргу працадаўца запаўняе спецыяльную форму ПУ-1 і на працягу 5 дзён перадае яе ў орган Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі на ўлік. Калі ж грамадзянін часова не працуе і не плаціць узносы сацыяльнага страхавання, то для атрымання новага пасведчання неабходна звярнуцца ў орган Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы жыхарства самастойна.

Дарэчы, пасведчанне сацыяльнага страхавання павінна выдавацца на працягу месяца пас-ля звароту ў орган Фонду. Прычым выраб і выдача пасведчання ажыццяўляюцца бясплат-на.

— У 2008 годзе пераехала на сталае месца жыхарства ў Беларусь і неўзабаве аформі-ла беларускую пенсію. Ці магчыма цяпер, з улікам працяглай працы на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, перайсці на пенсію гэтай краіны?

Настасся Фёдараўна Філіпенка, г. Гомель

— З 29 сакавіка 2007 года пенсійнае забеспячэнне грамадзян Беларусі і Расіі, якія пражы-ваюць на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, здзяйсняецца з улікам Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у галіне сацыяльнага забеспячэння. У прыватнасці, дага-вор прадугледжвае магчымасць прызначэння пенсіі паводле прынцыпу "прапарцыяналь-насці" — калі кожная з дзяржаў прызначае і выплачвае пенсію за працу з выплатай страха-вых узносаў на яе тэрыторыі. Пры гэтым за перыяды страхавога (працоўнага) стажу да 13 сакавіка 1992 года на тэрыторыі былога СССР пенсію прызначае і выплачвае тая з дзяр-жаў, на тэрыторыі якой грамадзянін пастаянна пражывае на момант звароту па пенсію.

Апроч таго дагавор прадугледжвае і іншы варыянт: па жаданні беларусаў і расіян ім можа прызначацца пенсія паводле заканадаўства той дзяржавы, грамадзянінам якой яны з'яўля-юцца. Аднак пры выбары гэтага варыянту трэба мець на ўвазе, што ён будзе канчатковым і не стане пераглядацца ў будучыні.

Словам, сітуацыя можа быць рознай. І больш падрабязную інфармацыю наконт канкрэтна вашага выпадку мы параілі б атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства ў Беларусі.

— Адпрацавала ў калгасе на адкорме буйной рагатай жывёлы 23 гады, пасля чаго мне налічылі пенсію. Непасрэдна пенсію вызначылі ў 129, але з-за нейкіх абмежаван-няў плацілі толькі 120 рублёў. Праўда, пэўны час ніякіх пытанняў тут не ўзнікала: за працяглы бесперапынны стаж 18 рублёў даплачваў калгас. Але потым даплаты спы-ніліся. Чаму?

Валянціна Іосіфаўна Шчотка, Лідскі раён

— Даплату рабіла гаспадарка, таму з пытаннем наконт прычын спынення гэтых выплат усё ж трэба звяртацца непасрэдна да кіраўніка арганізацыі, у якую быў рэарганізаваны ко-лішні калгас.

— У 1987 годзе работнікаў нашай ПМК камандзіравалі ў чарнобыльскую зону, мы працавалі ў адселенай сёння вёсцы Саматэвічы ў Касцюковіцкім раёне. Ніякіх па-сведчанняў нам не давалі, адно, што пасля вяртання з камандзіроўкі ўзяў даведку з сельсавета і прынёс яе ў ПМК. А пытанне такое: ці маю я права на "чарнобыльскае" павышэнне да пенсіі?

Канстанцін Рыгоравіч Лошак, Клецкі раён

— Сапраўды, грамадзянам, якія бралі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастро-фы на Чарнобыльскай АЭС у 1986—1987 гадах, пры ўмове, што гэта работа адбывалася ў зоне эвакуацыі (адчужэння), а таксама грамадзянам, якія ў гэты час былі занятыя на экс-плуатацыі або іншых работах на ЧАЭС (і ў тым ліку па часовым накіраванні ў камандзі-роўку), заканадаўства прадугледжвае даплату да пенсіі — у памеры 50 працэнтаў міні-мальнай пенсіі па ўзросце. Разам з тым, Канстанцін Рыгоравіч, вёска Саматэвічы Касцю-ковіцкага раёна аднесена не да зоны эвакуацыі (адчужэння), а да зоны з правам на адся-ленне. Адпаведна, падстаў для павышэння пенсіі ў сувязі з працай у гэтай вёсцы няма.

— Мая сястра 39 гадоў адпрацавала ў школе тэхнічкай, прычым пяць апошніх з іх — на паўтары стаўкі. Але нягледзячы на гэта, цяпер яе пенсія — усяго 290 тысяч. Пры-чым самае дзіўнае: спачатку пенсію разлічвалі з каэфіцыента 0,6, а сёння — ужо з 0,4. Як такое можа быць?

Раіса Сцяпанаўна, Слонімскі раён

— На жаль, Раіса Сцяпанаўна, адказаць на гэта пытанне без вывучэння дакументаў немаг-чыма, таму мы даручым разабрацца ў сітуацыі ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяль-най абароне Слонімскага райвыканкама і даць вам адказ.

— Мая маці, Любоў Давыдаўна Жардзецкая, з'яўляецца ўдзельніцай вайны. А праб-лема ў нас такая: у хаце моцна цячэ дах, а каб адрамантаваць яго — трэба знайсці 6-8 мільёнаў. Мы звярталіся па дапамогу і ў сельсавет, і ва ўпраўленне па працы, заня-тасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, але чулі аднолькавы адказ: грошай ня-ма, ды і ўвогуле, займацца рамонтам павінны дзеці. Магчыма, гэта і слушна, вось толькі ўсе трое дзяцей нашай маці — пенсіянеры. Што нам рабіць?

Святлана Уладзіміраўна, Лагойск раён

— Сапраўды, паводле Закона "Аб ветэранах", удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны пра-дугледжана права на правядзенне рамонту жылых памяшканняў за кошт сродкаў мясцо-вых бюджэтаў і на ўмовах, якія вызначаюцца зноў жа мясцовымі выканаўчымі і распарад-чымі органамі. Прычым на падставе гэтага палажэння Закона мясцовыя выканаўчыя і рас-парадчыя органы, як правіла, дапамагаюць перш-наперш адзінокім інвалідам і ўдзельнікам вайны, а таксама адзінокім пажылым людзям, якія патрапілі ў цяжкую сітуацыю і выра-шыць праблемы самастойна не могуць. Адпаведна, рамонты астатнім грамадзянам павін-ны рабіць дзеці і ўнукі. У прыватнасці, варта нагадаць: паводле артыкула 32 Канстытуцыі "дзеці абавязаныя клапаціцца аб бацьках і асобах, якія іх замяняюць, а таксама аказваць ім дапамогу".

— Памёр муж, засталіся два хлопчыкі — 11 і 13 гадоў. Ці можа наша сям'я аформіць пенсію па страце карміцеля? І што для гэтага неабходна?

Алена Пятроўна, Бярозаўскі раён

— У выпадку смерці карміцеля права на пенсію па яго страце маюць непрацаздольныя члены сям'і, і ў тым ліку — няпоўнагадовыя дзеці. Прычым для афармлення такой пенсіі неабходна звярнуцца да працадаўца па апошнім месцы працы (калі на дату смерці муж працаваў) або ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхар-ства.

— Цяпер мне 24 гады, маю ІІ групу інваліднасці. Які павінен быць стаж для пераходу з пенсіі па інваліднасці на працоўную пенсію, і наколькі выгадны такі пераход? І яшчэ: ці лічыцца ў стаж праца на чвэрць стаўкі?

Марына Няфёдава, г. Мінск

— Працягласць стажу, для прызначэння працоўнай пенсіі па інваліднасці залежыць ад уз-росту, у якім наступіла інваліднасць (напрыклад, ва ўзросце 24 гады неабходны мінімаль-ны працоўны стаж складае 2 гады), а таксама ад заробкаў. Прычым незалежна ад памеру стаўкі ў стаж цалкам залічваецца праца з заробкам, што перавышае мінімальную зарплату. Калі заробак атрымліваўся менш за "мінімалку", то праца залічваецца ў стаж з памяншаль-ным каэфіцыентам.

Варта заўважыць, што сацыяльная пенсія інваліду ІІ групы з дзяцінства вызначана ў 75 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму — цяпер памер такой пенсіі складае 191 415 рублёў. У той жа час сёння мінімальны памер працоўнай пенсіі па інваліднасці — гэта 218 980 рублёў. Аднак для вывучэння пытання магчымасці і мэтазгоднасці пераходу на пра-цоўную пенсію па інваліднасці ўсё ж трэба звярнуцца ва ўпраўленне сацыяльнай абароны па месцы жыхарства з адпаведнымі дакументамі аб працы. Прычым варта нагадаць зака-надаўства: калі асоба мае права на некалькі відаў дзяржаўных пенсій адначасова, то можа прызначацца толькі адна з іх.

— Афіцыйна мы з мужам знаходзімся ў шлюбе, але фактычна — ужо паўтара года не жывём разам. Ці будуць улічвацца даходы мужа, калі я звярнуся па адрасную сацы-яльную дапамогу?

Галіна Уладзіміраўна, Полацкі раён

— Поўны даход мужа будзе ўлічвацца ў выпадку, калі вы ведзяце сумесную гаспадарку. А сам факт сумеснага вядзення або невядзення гаспадаркі вызначаецца камісіяй на падста-ве абследавання матэрыяльна-бытавога становішча.

Аднак у выпадку, калі камісія вызначыць, што сумесную гаспадарку вы не ведзяце, трэба мець на ўвазе адзін нюанс. Калі гаворка ідзе аб сям'і, дзе ёсць няпоўнагадовыя дзеці, паміж бацькамі шлюб зарэгістраваны, але тыя ж бацькі вядуць асобную гаспадарку, то ў сукуп-ны даход маці для прызначэння адраснай сацыяльнай дапамогі ўключаюцца так званыя ўмоўныя аліменты ў наступных памерах: на адно дзіця — 25 працэнтаў, на дваіх дзяцей — 33 працэнты, на траіх і больш дзяцей — 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму ў цэнах верасня папярэдняга перад зваротам года.

— Мая дачка і мой зяць вучацца ва ўніверсітэце ў Брэсце, абодвум цяпер — па 18 га-доў. Нядаўна дачка нарадзіла дзіця, і маладая сям'я звярнулася ў Брэсцкае ўпраўлен-не па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па адрасную дапамогу, але пачула адмо-ву. Нібыта фармальна ўсё правільна: да студзеня гэтага года зяць часта ездзіў ва Украіну, адзін раз ездзіла туды і дачка. Але ёсць адзін нюанс — гэтыя паездкі не мелі ні турыстычных, ні камерцыйных мэтаў. Сутнасць у тым, што маці зяця нарадзілася недалёка ад беларускай мяжы ў суседняй Валынскай вобласці, там жа, на Валын-шчыне, у зяця жывуць шматлікія сваякі. Мы прапанавалі прынесці ва ўпраўленне пасведчанне аб нараджэнні маці, але прапанову ніхто па сутнасці не пачуў. І ўсё ж ха-целася б ведаць: ці павінны былі маладой сям'і прызначыць адрасную сацыяльную дапамогу?

Валянціна Іванаўна Лашкевіч, Маларыцкі раён

— Адна з падстаў для адмовы грамадзяніну або сям'і ў штомесячнай адраснай сацыяльнай дапамозе — здзяйсненне на працягу 12 месяцаў перад зваротам па дзяржаўную падтрымку выязнога турызму. Прычым пад выязным турызмам маецца на ўвазе падарожжа грамадзян за кошт уласных сродкаў за межы Беларусі для адпачынку, з пазнавальнымі і іншымі мэта-мі без занятку працоўнай, прадпрымальніцкай і іншай дзейнасцю, якая прыносіць даход.

Як падаецца, разабрацца ў сітуацыі з вашым зяцем, павінны ўсё ж у Брэсце — як кажуць, з улікам усіх нюансаў. Але, са свайго боку, можна заўважыць: факт выязнога турызму не з'яўляецца перашкодай для прызначэння аднаразовай адраснай дапамогі, права на якую дае даход на кожнага члена сям'і ў памеры ніжэй за 150 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму.

— Патлумачце, ці мае права на бясплатны артапедычны абутак інвалід ІІІ групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарату? І што трэба рабіць, каб атрымаць такі абутак?

Міхаіл Іванавіч Сакалоўскі, г. Мінск

— Незалежна ад узроўню даходу інвалід ІІІ групы (апроч выпадкаў, калі інваліднасць ста-ла вынікам супрацьпраўных дзеянняў, алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янен-ня, а таксама наўмыснага пашкоджання свайго здароўя) можа атрымаць сацыяльную дапа-могу на аплату неабходных тэхнічных сродкаў рэабілітацыі. У прыватнасці, такая дапамо-га для набыцця артапедычнага абутку прадстаўляецца інвалідам ІІІ групы ў грашовай без-наяўнай форме — з разліку 1 пара на працягу каляндарнага года.

Заяву аб прызначэнні сацыяльнай дапамогі на аплату артапедычнага абутку неабходна па-даць ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Да гэ-тай заявы інваліду ІІІ групы трэба дадаць дакумент, які сведчыць асобу, пасведчанне інва-ліда і індывідуальную праграму рэабілітацыі ці медыцынскае заключэнне ўрачэбна-кан-сультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя.


Последние новости