Главная - Служебный - Республиканский конкурс «Семья года» - Семья Войтех, г.Минск

СЯМ’Я ВОЙЦЕХ

г. Мінск

“Зберагчы мір у сям’і, краіне і свеце”



У Завадскім раёне сталіцы нашай краіны жыве вялікая і дружная сям’я Войцех.

Алена Юр’еўна – клапатлівая, дабразычлівая, вельмі энергічная і прыгожая маці і жонка. скончыла “Міжнародны гуманітарны эканамічны інстытут” па спецыяльнасці “Эканаміст-мэнэджэр”. Працуе ў прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемстве “Свойцех” спецыялістам аддзела продажу. Але сваёй галоўнай працай і абавязкам Алена лічыць выхаванне і клопат аб дзецях. Захапляецца падарожжамі, арганізацыяй сямейных святаў, на якіх любіць радаваць гасцей і родных кулінарнымі шэдэўрамі.

Бацька – Сяргей Аляксандравіч Войцех кіруе уласным бізнесам – з’яўляецца дырэктарам прыватнага гандлёвага унітарнага прадпремства “Свойцех”. Захапляецца фотаздымкай і падарожжамі.

Старэйшая дачка Вераніка, ей 12 год, з’яўляецца навучэнкай “Сярэдняй школы №124 г.Мінска”. Акрамя вучобы і дапамозе маці па хатніх справах знаходзіць час для заняткаў вакалам, маляваннем, англійскай мовай і харэаграфіяй. Актыўна прымае ўдзел і перамагае у разнастайных конкурсах – “Гісторыя і культура Мінска”, “Спадчына зямлі беларускай”, “Юны матэматык”, “Шчасце жыць ў мірнай краіне”, “Крокі ў будучыню”, “Я жыву ў Беларусі”, “Мае першыя адкрыцці”, “Сем цудаў Беларусі”.

Сын – Максім, 10 год, таксама вучыцца у “Сярэдняй школе №124 г.Мінска”. Займаецца спартыўнымі бальнымі танцамі ў танцавальным клубе “Людміла”. Мае шматлікія ўзнагароды за дасягненні ў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах па танцавальнаму спорту.

З’яўляецца прызёрам раённых краязнаўчых чытанняў у секцыі “Гісторыя і культура Мінска”, дыпламантам 2-ой ступені у гарадскім фестывалі “Пазнанне і творчасць” у намінацыі “Культурная спадчына роднага краю”, прызёрам ІІІ гарадскіх краязнаўчых чытанняў “Мой любы Мінск! З прадвечнае пары нясеш у сабе гісторыю стагоддзяў…”.

Васіліса – самая маленькая ў сям’і Войцех. Ёй тры гады і яна з’яўляецца выхаванкай “Ясляў-сада №78 г.Мінска”. Займаецца ў танцавальнай студыі “Персона”.

Сям’я Войцех ушаноўвае і зберагае сямейныя традыцыі, актыўна прымае ўдзел у грамадскім жыцці. Наведванне царквы, мерапрыемстваў і гістарычна-знакавых мясцін раёна, горада і краіны неад’емная частка правядзення вольнага часу гэтай дружнай сям’і.

Толькі ў мірнай краіне можна стварыць усе ўмовы для таго, каб тварыць, вучыцца і працаваць, таму дэвіз сям’і Войцех – “Зберагчы мір у сям’і, краіне і свеце”.
Последние новости