Министерство труда и социальной защиты
Республики Беларусь

Главная - Служебный - Республиканский конкурс «Семья года» - Семья Сокол, Могилевская область

СЯМ’Я СОКАЛ

Магілеўская вобласць, г. Глуск

“Сям’я — гэта адзінае сапраўднае багацце.”



Калі ў іх спыталі, што самае важнае ў жыцці, яны, не задумваючыся і не згаворваючыся, разам адказалі: “Сям’я!”

Але ж ці гэта адкрыццё, такую ісціну ведае кожны, запярэчыць нехта і будзе правы. Аднак за банальнымі для іншых словамі — іх штодзённая карпатлівая праца і бесперапынны выхаваўчы працэс, які закранае кожнага члена гэтай сям’і, уключаючы нават ката Рыжага і сабаку па мянушцы Ганс.

Як ні дзіўна, але ў ролі галоўнага выхавацеля выступае сямейны педагог, псіхолаг і камандзір у адной асобе — малодшы сын Эміль. Умела карыстаючыся ўсёй сілай свайго голасу, ён хутка і спрытна размяркоўвае абавязкі паміж старэйшымі сёстрамі і бацькамі, і, трэба сказаць, усе яго загады заўсёды выконваюцца дакладна і без прамаруджвання. Але, нягледзячы на круты нораў, Эміль любіць цешыць сваякоў сумесным баўленнем часу: тады ёсць месца розным гульням, вывучэнню алфавіта, лічбаў, маляванню і іншым заняткам для сур’ёзных людзей.

Даверанай асобай і правай рукой Эміля з’яўляецца сястра Мілана, сярэдняя дачка, яна мае на сваім рахунку мноства заслуг перад братам, які ў сілу свайго ўзросту знаходзіцца ў сям’і на льготным становішчы. (Штодзённыя і нават штогадзінныя трэнінгі і тлумачэнні так і не змаглі пахіснуць упэўненасці Эміля ў тым, што зямля павінна круціцца выключна вакол яго.) Дык вось, займаючы пасаду “зама” юнай асобіны, Мілана, акрамя гэтага, асабліва паспяхова выконвае даручэнні, звязаныя з “шопінгам”, і пры гэтым займаецца харэаграфіяй і нават таэквандо, вырабляе цікавыя рэчы з фаамерана.

Калі б старэйшай дачцэ Дзіяне, якая ў свай час хацела стаць акторкай, хтосьці сказаў, што ёй давядзецца паглыблена вывучаць англійскую мову і матэматыку, яна б абавязкова рассмяялася. Але рэальнасць і прагматычнасць жыцця ўзялі сваё, закрэсліўшы пры гэтым не толькі перспектыву фота ў модных часопісах, але і дзіцячыя мары нашай фантазёркі. Хаця… як знаць, дакладна гэта нікому невядома. Яна ўжо ведае, што Дзед Мароз у гасцях можа забыць сваю бараду, а пад падушку манетку, замест зуба, кладзе не Зубная Фея. Але гэта зусім не перашкаджае Дзіяне марыць і верыць ва ўдачу, быць творчай, працавітай, захапляцца танцамі, кулінарыяй, веласпортам і… зноў гэтым таэквандо!

Глава сям’і Дзмітрый — натура вельмі энергічная і сваёй неўтаймоўнай энергіяй здольны не толькі натхняць народны калектыў “Спадчына”, дзе працуе хармайстрам, на новыя творчыя подзвігі, але і пастаяннымі геніяльнымі ідэямі бударажыць уяўленне дамачадцаў і ўсіх навакольных. Можна сказаць, гэта “энерджайзер” усяго гарадка.

Жонка Аксана на першы погляд — поўная яго процілегласць. Яна жонка, маці, педагог, добры дух не толькі сям’і Сокал і школы № 2, дзе яна працуе, а і ўсіх знаёмых і сяброў. Але, як вядома, процілегласці прыцягваюцца і часцей за ўсё сыходзяцца, удала дапаўняючы адзін аднаго і падаючы дзецям і ўсім іншым прыклад узаемаразумення, часам цярплівасці і абавязкова — павагі, падзякі і любові адзін да аднаго.

Сям’я — гэта адзінае сапраўднае багацце. З такім перакананнем сям’я з прыгожым прозвішчам Сокал жыве ўжо больш за 16 гадоў.
Последние новости
18.04.2019
В год столетнего юбилея образования органов по труду и социальной защите журнал презентует новую рубрику «Год юбилея: регион». Под этой рубрикой специалисты органов по труду, занятости и социальной защите, а также корреспонденты издания рассказывают об опыте работы по обеспечению здоровых и безопасных условий труда на местах. В публикации «Второстепенных направлений не бывает» первый заместитель председателя комитета по труду, занятости и социальной защите Минского облисполкома Т.А.Доморацкая рассказывает об осуществлении комплекса мер по укреплению производственно-технологической, исполнительской и трудовой дисциплины в организациях центрального региона нашей страны.

Накануне весенне-полевых работ в материале «АПК: алгоритм организации работы» эксперты еще раз напоминают о возможных рисках и правилах безопасности, которые следует неукоснительно соблюдать в организациях. Большим подспорьем в решении проблемных вопросов стали межрегиональные семинары для руководителей и специалистов по охране труда организаций АПК, прошедшие в ряде районов Минщины.
...