Главная - Служебный - Республиканский конкурс «Семья года» - Семья Сидор, Гродненская область

СЯМ’Я СIДАР

Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, а.г. Лунна

“З рытмам ў сэрцы, з мелодыяй у душы!”



У адным з чароўных куткоў Беларусі, у аграгарадку Лунна Гродзенскай вобласці, жыве дружная і таленавітая сям’я Сідар.

Ужо больш за трынаццаць гадоў у сям’i Сідар пануе атмасфера любовi і ўзаемаразумення. Памiж бацькамі Алегам i Iрынай захавалiся цёплыя, пяшчотныя адносiны - гэта найлепшы прыклад для дзвюх дочак – Марыі і Дар’і.

Iрына Iванаўна – таленавiты, творчы чалавек, захоплены сваёй справай музычны кiраўнік у сярэдняй школе на Мастоўшчыне, яна кiруе аб’яднаннем “Фартуна”. Яе выхаванцы – пераможцы і прызёры раённых і абласных конкурсаў. Ірына – актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасцi раёна, салiстка народнага ансамбля народнай песнi “Ярыца”, пераможца абласнога конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”, лаўрэат рэспублiканскага конкурсу “Новыя iмёны Беларусi”. Але галоўнае прызванне гэтай маладой абаяльнай жанчыны заключаецца ў захаванні сямейнага шчасця.

Алег Iванавiч - сумленны працаўнiк, клапатлiвы бацька, закаханы муж, сябар, паплечнік і аднадумец сваёй прыгажунi-жонкi, ён з задавальненнем падтрымлiвае творчыя iдэi жаночай палавiны сям’i, з’яўляецца асновай, фундаментам сямейнай гармонii.

Падлеткi Марыя і Дар’я зусім розныя. Кожная з іх мае свае iнтарэсы, схiльнасцi. Бацькi падтрымлiваюць творчыя захапленнi дочак. Дзяўчынкi спяваюць, танцуюць, малююць, спрабуюць сябе ў спорце. Дарослыя не чакаюць, што яны стануць вялiкiмi музыкантамi, мастакамi, цi танцорамi, але разумеюць, што актыўнасць, неабыякавасць да асяроддзя – гэта добрая магчымасць паверыць у сябе, раскрыцца, знайсцi занятак па душы. Яны прывыклi, што ўсё, за што бяруцца, трэба рабіць добра, сумленна, з агеньчыкам. Вынiкам з’яўляюцца шматлiкiя дыпломы за ўдзел у розных творчых конкрусах. Добразычлівыя, вясёлыя і актыўныя –яны заўсёды разам.

Любоў і дабрыня, узаемаразуменне і жыццярадаснасць складаюць аснову сямейнага шчасця сям’і Сідар.

Алег, Iрына, Марыя і Дар’я любяць актыўны адпачынак. Яны не сядзяць дома ў вольныя ад працы і школьных заняткаў днi, а разам падарожнiчаюць. Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. Таму Алег і Ірына разам з дзеткамі здзясняюць экскурсіі і вандроўкі па цікавых мясцінах роднага краю. Найбольш любiмы адпачынак для іх – гэта адпачынак на беразе жывапiснай ракi Нёман, ля вогнішча. Калi ўся сям’я ў зборы, абавязкова гучыць добрая песня пад гiтару, чуецца вясёлы жарт i смех. Галоўнае – быць разам.

У сям’і Сідар шануюць і падтрымліваюць традыцыі і звычаі роднай зямлі, бо лічаць гэта неад’емным атрыбутам сямейнага дабрабыту.

Асаблiвае месца сярод захапленняў сям’і займае творчасць і музыка. Яны актыўныя ўдзельнікі і прызёры розных конкурсаў і сацыяльных праектаў.

Галоўным у сваім жыцці Алег і Ірына Сiдар лічаць выхаванне ў сваіх дзяцей самых звычайных чалавечых якасцей: працавiтасці, шчырасці, дабрыні, узаемапавагі, гасціннасці, а таксама беражлівых і паважлівых адносін да сваіх продкаў, да сваіх вытокаў.

З рытмам ў сэрцы, з мелодыяй у душы! Менавіта з такім крэда годна ідзе па жыццёвай дарозе сям’я Сідар. З агульным настроем на пазітыў, адкрытая да ўсяго новага, гатова зноў і зноў здзіўляць і марыць!


Последние новости