Министерство труда и социальной защиты
Республики Беларусь

Главная - Служебный - Республиканский конкурс «Семья года» - Семья Петрушко, Гомельская область

СЯМ’Я ПЯТРУШКА

Гомельская вобласць, г. Калінкавічы

Шчасце. У чым яно?


У цэнтры беларускага Палесся

З зяленымі лясамі і палямі

Раскінуўся наш край, нібыта песня

З паселкамі і аграгарадкамі.


А сярод іх і наш прыгожы горад,

Дзе з-пад зямлі б’юць чыстыя ключы.

Дзе спеюць яблыкі і весяліцца моладзь

І з назваю прыгожаю – Калінкавічы.


...У гэтым горадзе ўсё і пачалося.

Жыла дзяўчына, марыла аб шчасці.

Чакала прынца – дарагога госця,

Ды толькі каб за мужам не прапасці.


А прынц той жыў зусім непадалёку,

Жыццю вучыўся Саша не па кнігах.

За ўсё, што мае, ён удзячны Богу,

Бацькам і лёсу, што на долю выпаў.


Сустрэліся аднойчы, пакахалі,

Наталля зразумела: яе шчасце!

Бо за такімі моцнымі плячамі

Яе не знойдуць беды і напасці.


І Бог злучыў іх сэрцы назаўсёды

І запавет ім даў- ісці адной дарогай,

Праз цяжкасці, праз церні, перашкоды,

Каб не парушыць запаведзяў божых.


І нараджаліся ў каханні немаўляткі.

Спачатку донька, а пасля сыночак.

Пазней і трэцяе дзіцятка –

Дачушка Лідка, як сапраўдны ангелочак.


Сынок Іллюшка потым нарадзіўся,

То было іх чацвертае дзіцятка,

Ад шчасця дом, здавалася, свяціўся

Як голас падавала немаўлятка.


Дзяцей усіх прымалі, як благаславенне,

За модаю не гналіся ніколі.

І вось яно – шчаслівае імгненне –

Дачушка Ліза – зноў не супраць волі.


Нарэшце Ганначка – малодшая дзяўчынка.

Старэйшыя ў ёй душы не чаюць,

Як кволенькую кветачку-раслінку,

Любоўю і пяшчотай напаўняюць.


Гэта сям’я шчаслівей усіх на свеце,

Бо тут пануе згода і каханне.

Растуць бацькам на радасць кветкі-дзеці,

У гэтым іх сямейнае прызванне.


Тут песні льюцца і гучаць акорды,

Тут месца ёсць і творчасці і кнігам,

Тут дасягаюцца спартыўныя рэкорды,

І кожны даражыць жыццёвым мігам.


Тут сеюць дабрыню і міласэрнасць,

Каштоўнасцям духоўным ёсць тут месца,

Тут любяць працу і шануюць вернасць,

І гэта ўсё жыве ў кожным сэрцы.













Последние новости
22.03.2019
20-21 марта 2019 г. в г. Минске в Министерстве труда и социальной защиты Республики Беларусь состоялся очередной раунд консультаций белорусских и литовских экспертов по выработке согласованных предложений в новый проект Договора между Республикой Беларусь и Литовской Республикой в области социального обеспечения (далее – проект Договора).

Справочно: В настоящее время вопросы социального обеспечения граждан, проживающих в Республике Беларусь и Литовской Республике, регулируются Договором между Республикой Беларусь и Литовской Республикой о социальном обеспечении от 4 февраля 1999 г. В связи с произошедшими преобразованиями в области социального обеспечения в национальных законодательствах Беларуси и Литвы потребовалось изменение положений Договора. С учетом множественности изменений принято решение о заключении нового Договора.
...