Главная - Служебный - Республиканский конкурс «Семья года» - Семья Кравчук, Витебская область

СЯМ’Я КРАЎЧУК

Віцебская вобласць, г. Віцебск

”Самае вялікае бацькоўскае шчасце – бачыць разумных, удзячных і паспяховых дзяцей!“



Сям`я Краўчук утварылася шаснаццаць гадоў назад.

Бацькі Алег Генадзьевіч і Алена Барысаўна маюць вышэйшую адукацыю, Алег Генадзьевіч – эканаміст, маці – педагог.

Энэргіі гэтай сямейнай пары можна толькі здзіўляцца: акрамя асноўнай працы Алег Генадзьевіч з`яўляецца членам праўлення Міжнароднай Асацыацыі Менеджменту Нерухомасці, чытае лекцыі на курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 2011 годзе узнагароджан граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за высокі прафесіяналізм і плённую дзейнасць у развіцці аграэкатурызму, неаднаразова адзначаны кіраўніцтвам устаноў адукацыі за актыўны удзел у грамацкам жыцці ўстаноў.

Глава сям`і займаецца валейболам, плаваннем, захапляецца агратурызмам, валодае нямецкай і польскай мовамі.

Алена Барысаўна дзесяць гадоў працуе настаўнікам англійскай мовы ў адной са школ горада Віцебска. У гэтым годзе прымала ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў ”Настаўнік года Рэспублікі Беларусь“.

Маці гэтай цудоўнай шматдзетнай сям`і вельмі адкрыты, добразычлівы і камунікатыўны чалавек. Свет яе захапленняў разнастайны: літаратура, кулінарыя, фларыстыка.

Дзеці растуць таленавітыя, актыўныя. Старэйшая дачка Крысціна, навучэнка дзесятага класа, захапляецца гісторыяй, замежнымі мовамі, маляваннем. Мае разрад у парыхмахерскай справе. Сын Iгар, навучэнец сёмага класа, прафесійна займаецца спартыўнымі бальнымі танцамі, з`яўляецца пераможцам і прызёрам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных турніраў. Вывучае замежныя мовы. Самы малодшы, Павел, навучэнец другога класа, мае тыяж захапленні, что і стрэйшы брат.

А як жа сям`я Краўчук без спорту! А як без падарожжаў! А падарожнічаюць яны па ўсёй нашай прыгожай Беларусі. Кожны год сваім сямейным калектывам захапляюцца новымі мясцінамі нашай краіны.

Сям`я займаецца веласпортам, катаннем на роліках і навогул аддае перавагу актыўныму адпачынку на прыродзе.

Адным з гарачых захапленняў сям`і з`яўляецца вывучэнне свайго радаводу, па некаторым лініям яны ведаюць сваіх продкаў да восьмага пакалення. Бацькі выхоўваюць дзяцей уласным прыкладам.

Краўчукі – сям`я, прыгожая сваім унутраным светам, цяплом і дабрынёй, якімі яны дзеляцца з другімі.

У 2014 годзе сям`я заняла першае месца ў гарадскім конкурсе ”Лепшая мнагадзетная сям`я“ і атрымала грашовае ўзнагароджанне, і аднагалосна вырашылі перадаць яго на лячэнне хворай маленькай дзяўчынкі Насцечкі.

”Самае вялікае бацькоўскае шчасце – бачыць разумных, удзячных і паспяховых дзяцей!“ – так лічаць Алег Генадзьевіч і Алена Барысаўна.

Последние новости