Главная - Служебный - Республиканский конкурс «Семья года» - Семья Хвесюк, Брестская область

СЯМ’Я ХВЕСЮК

Брэсцкая вобласць, г. Мiкашэвiчы

Жыць плённа, шчасліва, прыносіць шчасце другім, быць карыснымі людзям, Айчыне, Бацькаўшчыне



Мары здзяйсняюцца – менавiта так можна вызначыць жыццёвае крэда сям’i Хвесюкоў. Яшчэ будучы маладой дзяўчынай, Марына Вiктараўна Хвесюк марыла пра адкрыццё свайго мадэльнага агенцтва. Творчы пошук, стварэнне i дэманcтрацыя сваiх мадэлей – цяпер яе мары паспяхова рэалiзуюць дачушкi Злацiслава i Мiхайлiна, для выступлення якiх матуля сваiмi рукамi рыхтуе канцэртныя касцюмы.

Рыгор Вiктаравiч Хвесюк марыў пра адраджэнне свайго радавога гнязда ў невялiчкай вёсачцы Намакрава Лyнiнецкага раёна. На сённяшнi дзень сваiмi ciламi сям’я будуе дом на зямлi продкаў, у жывапiсным куточку беларускага Палесся.

Мара сям’i – заваяваць прызавое месца ў конкурсе «Сям’я года», а здзяйсненне мары дапаможа завяршыць будаўнiчыя работы.

У сям’i Хвесюк трое дзетак. Артур, старэйшы з дзяцей, абаронца i апора сям’i – курсант 2-га курса следча-экспертнага факультэта акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь. Ён нязменны ўдзельнiк усiх дабрачынных акцый, спартыўных спаборнiцтваў, навуковых канферэнцый. Эрудыт, гумарыст (член каманды КВЗ), надзейны памочнiк бацьку i абаронца мацi i сясцёр.

Малодшыя дзецi, Мiхайлiна i Злацiслава, паспяхова займаюцца ў гiмназii iмя У.I. Нядзведскага i дзiцячай музычнай школе мастацтваў горада Мiкашэвiчы.

Сярэдняя дачка Мiхайлiна займаецца музыкай па класу фартэпiяна, а таксама наведвае вакальны гурток пры Палацы культуры РУВП «Гранiт» i гурток акцёрскага майстэрства Дома дзiцячай творчасцi. Паспяхова сумяшчае выдатную вучобу ў гiмназii з удзелам у творчых конкурсах i фестывалях. З'яўляецца пераможцай конкурсаў прыгажосці «Міс Дзюймовачка», «Маленькая прынцэса Белая Русь» (г. Туапсэ), творчага конкурсу «Навагоднія паштоўкі» на англійскай мове (г. Лунінец), лаўрэатам міжнародных конкурсаў «Вечным героям слава!», «Мы разам» (г. Брэст). Узнагароджана дыпломамі першай ступені ў VI адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў «Мая Мара» і ў II міжнародным конкурсе «Музыкі святло», «Славянскія самацветы» (г. Мінск).

Любiмiца сям’i – малодшая дачка Злацiслава. Любоў да музыкi i спеваў у яе праявiлася з першых дзён жыцця. Сваю першую ўзнагароду яна атрымала ў два гады, калі перамагла ў конкурсе «Міс Дзюймовачка» (г.Туапсэ). Злаціслава з'яўляецца лаўрэатам міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў «Музыкі святло», «Беларускія таленты», «Мая Мара», «Славянскія самацветы» і «Новыя вяршыні» (г. Мінск).

Абедзве дзяўчынкі пастаянныя ўдзельнiцы дабрачынных канцэртаў па зборы сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю хворых дзяцей у г. Лунінцы.

Напэўна, у жыцці мала проста мець талент. Патрэбны намаганні, цярпенне, уменне працаваць над сабой і – абавязкова! – падтрымка бацькоў. Бацькі ў гэтай сям’і – першыя дарадчыкі і саюзнікі: разам на канцэрты, разам працуюць на сваiм сялянскiм падворку i будуюць дом для сваёй сям’i.

Але развіццё здольнасцей – гэта яшчэ не ўсё ў выхаванні. Бацькі клапоцяцца аб маральна-этычным і духоўным развіцці сына і дачок. На сваiм прыкладзе вучаць іх рабіць дабро, клапаціцца пра тых, каму патрэбна іх дапамога і абарона, быць добразычлiвымi, уважлівымі адзін да аднаго.

Напэўна, гэта і ёсць сапраўдная сям’я. І крочыць яна па жыцці з жаданнем жыць плённа, шчасліва, прыносіць шчасце другім, быць карыснымі людзям, Айчыне, Бацькаўшчыне.
Последние новости