Галоўная - Актуальная информацыя - За 9 месяцаў 2016 г. сума назначанай дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі склала 52,6 млн. рублёў
Сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі

У рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе» працягвалася работа па прадастаўленні малазабяспечаным сем’ям (грамадзянам) і сем’ям (грамадзянам), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (далей - ДАСД).

За 9 месяцаў 2016 г. ДАСД прызначана 220,7 тыс. чалавек на суму 52,6 млн. рублёў, з іх:

штомесячная сацыяльная дапамога - 55,9 тыс. чалавек на суму 11,4 млн. рублёў;

аднаразовая сацыяльная дапамога - 36,4 тыс. чалавек на суму 3,1 млн. рублёў;

сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў - 87 тыс. чалавек на суму 20,0 млн. рублёў;

сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўлена 18,6 тыс. чалавек для аплаты 24,7 тыс. сродкаў рэабілітацыі на суму 5,4 млн. рублёў;

забяспечана прадуктамі харчавання 22,9 тыс. дзяцей на суму 12,6 млн. рублёў.