Галоўная - Міжнароднае супрацоўніцтва - Узаемадзеянне з Міжнароднай арганізацыяй працы

Узаемадзеянне з Міжнароднай арганізацыяй працы

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2002 № 1504 «Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь з'яўляецца галаўным рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па пытаннях супрацоўніцтва з Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП).

МАП, створаная ў 1919 годзе на падставе Версальскага мірнага дагавора ў якасці структурнага падраздзялення Лігі Нацый з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі аб'яднаных нацый (ААН), адной з найстарэйшых і найбольш прадстаўнічых міжнародных арганізацый, удзельнікамі якой у цяперашні час з'яўляюцца 185 дзяржаў. У рамках ААН прызнана асаблівая адказнасць і кампетэнцыя МАП у сацыяльна-працоўных пытаннях.

Дзейнасць МАП будуецца на аснове трохбаковага прадстаўніцтва работнікаў, наймальнікаў і ўрадаў - трыпартызм.

МАП прадстаўлена:

Генеральнай канферэнцыяй прадстаўнікоў членаў Арганізацыі;

Міжнароднай канферэнцыяй працы (найвышэйшы прадстаўнічы орган МАП);

Адміністрацыйным саветам (выканаўчы орган МАП);

Міжнародным бюро працы (пастаянны сакратарыят Арганізацыі, яе аператыўны штаб, даследчы і выдавецкі цэнтр).

Мэты і задачы МАП абвешчаны ў яе Статуце.

Чатыры асноўныя стратэгічныя мэты МАП накіраваны на:

прасоўванне і правядзенне ў жыццё асноватворных прынцыпаў і правоў у сферы працы;

пашырэнне магчымасцяў жанчын і мужчын для атрымання годнай занятасці;

павелічэнне ахопу і эфектыўнасці сацыяльнага забеспячэння для ўсіх;

умацаванне трыпартызму і сацыяльнага дыялогу.

Асноўнымі задачамі МАП з'яўляюцца:

распрацоўка ўзгодненай палітыкі і праграм, накіраваных на рашэнне сацыяльна-працоўных праблем;

распрацоўка і прыняцце міжнародных працоўных нормаў у выглядзе канвенцый і рэкамендацый, а таксама кантроль за іх выкананнем;

дапамога дзяржавам-членам у вырашэнні праблем занятасці, скарачэнні беспрацоўя і рэгуляванні міграцыі;

абарона правоў чалавека (права на працу, на аб'яднанне, калектыўныя перагаворы, абарона ад прымусовай працы, дыскрымінацыі і да т.п.);

барацьба з беднасцю, за паляпшэнне жыццёвага ўзроўню працуючых, развіццё сацыяльнага забеспячэння;

садзейнічанне прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы працуючых і беспрацоўных;

распрацоўка і ажыццяўленне праграм у галіне паляпшэння ўмоў працы i вытворчага асяроддзя, тэхнікі бяспекі і гігіены працы, аховы і аднаўлення навакольнага асяроддзя;

садзейнічанне арганізацыям працуючых і наймальнікаў у іх сумеснай з урадамі рабоце па рэгуляванні сацыяльна-працоўных адносін;

распрацоўка і ажыццяўленне мер па абароне найбольш уразлівых груп працуючых (жанчын, моладзі, пажылых людзей, працуючых-мігрантаў).

Распрацоўка і прыняцце Міжнароднай канферэнцыяй працы канвенцый і рэкамендацый, якія ўстанаўліваюць міжнародныя працоўныя нормы, з'яўляецца адной з найважнейшых функцый МАП.

За гады свайго існавання МАП распрацаваны дзесяткі канвенцый і рэкамендацый (у сапраўдны момант прынята 189 Канвенцый і 203 Рэкамендацыі), якія закранаюць фактычна ўвесь круг праблем у сферы працы, у тым ліку некаторыя асноўныя правы чалавека (свабоду аб'яднання, права на арганізацыю і вядзенне калектыўных перагавораў, адмену прымусовай і дзіцячай працы, устараненне дыскрымінацыі ў сферы занятасці), рэгуляванне пытанняў працы, працоўныя адносіны, палітыку занятасці, ахову, гігіену і ўмовы працы, сацыяльнае забеспячэнне, занятасць жанчын і асобых катэгорый, такіх як працуючыя-мігранты і маракі.

БССР, правапераемніцай якой з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, далучылася да Статута Міжнароднай арганізацыі працы ў 1954 годзе.

За перыяд уваходжання ў склад Савецкага Саюза БССР далучылася да 36 Канвенцый МАП (з іх 29 - у сіле), у тым ліку шэсць з васьмі асноватворных Канвенцый:

Канвенцыя 1930 года аб прымусовай або абавязковай працы (№ 29);

Канвенцыя1948 года аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю (№ 87);

Канвенцыя1949 года аб прымяненні прынцыпаў права на арганізацыю і на вядзенне калектыўных перагавораў (№ 98);

Канвенцыя 1951 года аб роўнай узнагародзе мужчын і жанчын за працу роўнай каштоўнасці (№ 100);

Канвенцыя1958 года аб дыскрымінацыі ў галіне працы і заняткаў (№ 111);

Канвенцыя 1973 года аб мінімальным узросце для прыёму на працу (№ 138).

Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь працягнула ўзаемадзеянне з МАП як суверэнная дзяржава.

Пачынаючы з 1991 года Рэспублікай Беларусь ратыфікавана 13Канвенцый МАП, у тым ліку дзвеасноватворныя - Канвенцыя 1957 года аб скасаванні прымусовай працы (№ 105) і Канвенцыя 1999 года аб забароне і неадкладных мерах па выкараненні найгоршых формаў дзіцячай працы (№ 182).

Такім чынам, да гэтага часу Рэспублікай Беларусь ратыфікавана 49 Канвенцый МАП (у тым ліку ўсе восем асноватворных), у сіле - 42 Канвенцыі.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся галаўным дзяржаўным органам па ўзаемадзеянні з МАП, у адпаведнасці з артыкулам 19 Статута МАП на рэгулярнай аснове накіроўвае ў адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь канвенцыі і рэкамендацыі, якія прымаюцца на штогадовых сесіях Міжнароднай канферэнцыі працы, і інфармуе аб пазіцыі зацікаўленых у дачыненні да магчымасці ратыфікацыі міжнародных працоўных нормаў.

Рэспубліка Беларусь рэгулярна выконвае прынятыя ў адпаведнасці з артыкулам 22 СтатутаМАП абавязкі Беларусі і на штогадовай аснове прадстаўляе Міжнароднаму бюро працы (МБП) даклады Урада адносна прынятых у краіне мер для прымянення ратыфікаваных канвенцый Арганізацыі. Акрамя таго, у рамках выканання палажэнняў артыкула 19 Статута МАП Рэспубліка Беларусь на штогадовай аснове па запыце МБП накіроўвае даклады Урада аб стане нацыянальнага заканадаўства і існуючай практыкі ў дачыненні да нератыфікаваных канвенцый.

Важнай падзеяй стала выбранне Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйны савет Міжнароднага бюро працы: 6 чэрвеня 2005 г. у г.Жэневе ў ходзе пленарнага пасяджэння 93-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКП) Рэспубліка Беларусь была выбрана тытулярным членам Адміністрацыйнага савета МБП на трохгадовы перыяд. Да гэтага Рэспублiка Беларусь на працягу трох гадоў выконвала абавязкі намесніка тытулярнага члена Адміністрацыйнага савета МБП.

Урадавы бок паслядоўна і мэтанакіравана ажыццяўляе крокі па развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва з МАП і сацыяльнымі партнёрамі, выступаючы ініцыятарам дыялогу ўнутры краіны і прыхільнікам актывізацыі перагаворнага працэсу з МБП па пытаннях выканання рэкамендацый МАП.

З часу прыняцця рэкамендацый сумесна з сацыяльнымі партнёрамі і пры садзейнічанні МАП зроблены крокі, накіраваныя на ўзмацненне механізмаў, якія забяспечваюць абарону правоў прафсаюзаў.

Так, у студзені 2007 года пры садзейнічанні МБП для суддзяў і пракурорскіх работнікаў рэспублікі праведзены семінар па пытаннях прымянення міжнародных працоўных нормаў. У чэрвені 2008 года адбыўся семінар, прысвечаны пытанням антыпрафсаюзнай дыскрымінацыі. 21 студзеня 2009 года ў г.Мінску прадстаўнікі урадавага боку, аб'яднанняў наймальнікаў і прафсаюзаў, прадстаўнікі МБП, Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) і Міжнароднай арганізацыі наймальнікаў (МАН) прынялі ўдзел у семінары, прысвечаным пытанням выканання рэкамендацый МАП.

У рамках рэалізацыі прапаноў місіі прамых кантактаў МАП, якая наведала Рэспубліку Беларусь у перыяд з 27 па 31 студзеня 2014 г., 9-10 ліпеня 2014 г. у г. Мiнску пад эгідай МАП праведзены семінар «Міжнародны вопыт работы трохбаковых органаў сацыяльнага партнёрства». У семінары прынялі ўдзел члены дзеючага пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны трохбаковага Савета па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы і прадстаўнікі шэрагу арганізацый рэспублікі. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з міжнародным вопытам работы трохбаковых органаў сацыяльнага дыялогу, абмяняліся думкамі па пытанні павышэння эфектыўнасці работы трохбаковых кансультатыўных саветаў у Рэспубліцы Беларусь, прайшлі трэнінг, накіраваны на ўдасканаленне камунікатыўных навыкаў.

Актыўны дыялог сацыяльных партнёраў па пытаннях выканання рэкамендацый МАП ажыццяўляецца ў рамках створанага пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Савета па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сацыяльна-працоўнай сферы.

Узаемадзеянне Рэспублікі Беларусь з МАП на ўзроўні тэхнічнага супрацоўніцтва прадугледжана падпісанай 21 кастрычніка 2010 г. Рамачнай праграмай ААН па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у мэтах развіцця на 2011-2015 гады. У адпаведнасці з Рамачнай праграмай МАП выступае адным з выконваючыхагенцтваў па мерапрыемствах, якiя накiраваны на павышэнне магчымасцяў нацыянальных партнёраў у забеспячэнні правы на годную занятасць людзей з абмежаваннямі працаздольнасці, узмацненне прафілактыкі алкагалізму, курэння, наркаманіі і ВІЧ сярод насельніцтва рэспублікі.