Галоўная - Прывітанне


Дарагія сябры!

Вітаю Вас на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Спадзяюся, што ён стане Вашым надзейным спадарожнікам як у прафесійнай дзейнасці, так і ў паўсядзённым жыцці. Пры стварэнні сайта мы кіраваліся ідэяй павышэння ўзроўню інфармацыйнай адкрытасці і даступнасці ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады.

На нашым сайце Вы даведаецеся аб структуры і дзейнасці Міністэрства, азнаёміцеся з інфармацыяй аб яго планах і праграмах, а таксама атрымаеце адказы на грамадска значныя пытанні.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь М.А. Шчоткіна