Галоўная - Дзяржаўная служба - Тлумачэнне 2016г.

У мэтах аднастайнай практыкі вылічэння стажу дзяржаўнай службы тлумачым наступнае.

У лісце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23.27.2015№ 16-1-17/2091-Но растлумачана, што для мэт вылічэння стажу дзяржаўнай службы ў адпаведнасці з артыкулам 44 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» (далей - Закон) дзяржаўныя органы не могуць разглядацца як дзяржаўныя арганізацыі. Адпаведна, падстаў для заліку ў стаж дзяржаўнай службы часу работы ў цэнтралізаваных бухгалтэрыях, створаных у якасці самастойных структурных падраздзяленняў пры ўпраўленнях (аддзелах) мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, у тым ліку пры аддзелах адукацыі, культуры, як работы ў якасці кіраўнікоў структурных падраздзяленняў дзяржаўных арганізацый не маецца. Адначасова было растлумачана, што растлумачэнне Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24.05.2004 № 06-01/1404п (Агляд практыкі прымянення № 27 да артыкула 44 Закона) у частцы заліку ў стаж дзяржаўнай службы работы ў якасці галоўнага бухгалтара цэнтралізаванай бухгалтэрыі РАНА не ўжываецца, а рашэнні аб прызначэнні пенсій дзяржаўным служачым, прынятыя да ліста ад 23.07.2015 № 16-1-17/2091-Но, перагляду з улікам названага тлумачэння не падлягаюць.

Стаж дзяржаўнай службы, вылічаны для мэт прадастаўлення матэрыяльных і сацыяльных гарантый дзяржаўнаму служачаму ў перыяд работы з улікам тлумачэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24.05.2004№ 06-01/1404пасобам, прызначаным на дзяржаўныя пасады да23.07.2015, перагляду таксама не падлягае.

Разам з тым, у выпадку пераходу дзяржаўнага служачага на работу па іншай дзяржаўнай пасадзе або ў іншы дзяржаўны орган пасля 23.07.2015 стаж дзяржаўнай службы павінен быць вылічаны з улікам растлумачэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23.07.2015№ 16-1-17/2091-Но.