Галоўная - Міжнароднае супрацоўніцтва - Інтэграцыйнае супрацоўніцтва - Саюзная дзяржава - Супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы

Супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы

Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы падпісаны ў г. Маскве 8 снежня 1999 года.

Адной з найважнейшых мэтаў Саюзнай дзяржавы з'яўляецца правядзенне ўзгодненай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць годнае жыццё і свабоднае развіццё чалавека.

Задачы, агульныя мэты і прыярытэты ў яе развіцці, якія вырашаюцца ў сацыяльнай сферы, абумовілі неабходнасць распрацоўкі адзінай Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы.

Пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 20 студзеня 2003 г. № 3 была зацверджана Канцэпцыя сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2005 года. Пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 22 красавіка 2005 г. № 5 дзеянне Канцэпцыі было працягнута на перыяд да 2010 года.

Правядзенне ўзгодненай сацыяльнай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў значнай ступені садзейнічала забеспячэнню роўных правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Для замацавання дасягнутых вынікаў і працягу супрацоўніцтва па ажыццяўленні ўзгодненай сацыяльнай палітыкі распрацавана і рэалізуецца Канцэпцыя сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011-2015 гады, зацверджаная пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 25 лістапада 2011 г. № 7.

У Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011-2015 гады абагульнены вопыт папярэдніх гадоў па інтэграцыйным супрацоўніцтве, вызначаны асноўныя прынцыпы, мэты, задачы, прыярытэтныя напрамкі і перспектывы далейшага развіцця сацыяльных адносін у рамках Саюзнай дзяржавы, знайшлі адлюстраванне арганізацыйныя механізмы і канкрэтныя мерапрыемствы, якія дазваляюць забяспечыць роўныя сацыяльныя правы і гарантыі для грамадзян Беларусі і Расіі і развіваць сацыяльную прастору Саюзнай дзяржавы на аснове ўзгодненых падыходаў.

Канцэпцыя прызначана забяспечыць:

далейшую рэалізацыю Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на аснове забеспячэння пераемнасці з Канцэпцыяй сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2010 года;

захаванне і развіццё агульнай сацыяльнай прасторы Саюзнай дзяржавы;

збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сацыяльнай сферы з мэтай забеспячэння роўных правоў грамадзян абедзвюх дзяржаў;

умацаванне ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва галіновых органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі;

канцэнтрацыю фінансавых, матэрыяльных, інтэлектуальных рэсурсаў на вырашэннi прыярытэтных задач Саюзнай дзяржавы;

вызначэнне прыярытэтных і першачарговых задач Саюзнай дзяржавы ў галінах сацыяльнай сферы;

фарміраванне механізмаў прыняцця ўзгодненых кіраўніцкіх рашэнняў па галінах сацыяльнай сферы;

рэалізацыю прыярытэтных напрамкаў правядзення агульнай узгодненай сацыяльнай палітыкі з улікам перспектыў развіцця Саюзнай дзяржавы.

У мэтах забеспячэння практычнай рэалізацыі Канцэпцыі прадугледжана штогадовае прыняцце Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы Плана мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы па рэалізацыі Канцэпцыі.

План мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы на 2015 год па рэалізацыі Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2011-2015 гады гады зацверджаны пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 21 кастрычніка 2014 г. № 19. Планам мерапрыемстваў прадугледжана рэалізацыя у тым ліку шэрагу мерапрыемстваў у сферы агульнага рынку працы, у галіне аплаты працы і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, у сферах сацыяльнай абароны, дэмаграфіі, аховы працы, за рэалізацыю якіх адказваюць Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі.

Неабходна адзначыць, што на сённяшні дзень роўныя правы грамадзян Беларусі і Расіі ў сацыяльна-працоўнай сферы ў цэлым забяспечваюцца. Сфарміравана адпаведная нарматыўная прававая база, грамадзяне абедзвюх дзяржаў маюць роўныя правы ў галіне аплаты і ўмоў працы, у галіне пенсійнага забеспячэння, у сферы аховы працы. Забяспечваецца ўзаемнае прызнанне працоўнага стажу, у тым ліку стажу працы па спецыяльнасці. У рамках стварэння адзінай міграцыйнай прасторы адменены дазвольны парадак найму на работу.

Актуальныя пытанні забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі і развіцця сацыяльна-працоўнай сферы разглядаюцца ў ходзе пасяджэнняў органаў Саюзнай дзяржавы, у рамках пасяджэнняў сумесных калегій профільных ведамстваў, у ходзе двухбаковых канферэнцый, семінараў, кансультацый спецыялістаў.

Так, пытанне «Аб ходзе работы па забеспячэнні роўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы» было ўключана ў парадак дняпасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 25 снежня 2013 г. у г. Маскве.

Ход выканання Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі рэзалюцыі Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 25 снежня 2013 г. № 3 «Аб ходзе работы па забеспячэнніроўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы» разгледжаны на сумесным пасяджэнні калегій двух ведамстваў, якое адбылося 17 кастрычніка 2014 г. у г.Мінску.