Галоўная - Дзяржаўная служба - Аб стажы дзяржаўнай службы

Аб стажы дзяржаўнай службы

З 1 лютага 2013 года пачала функцыянаваць Еўразійская эканамічная камісія (далей - ЕЭК) - адзіны пастаянна дзеючы рэгулюючы орган Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Дадзеная міжнародная арганізацыя заснавана Дагаворам аб Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2011 (далей - Дагавор аб ЕЭК), які ратыфікаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2011 г.

Пунктам «б» артыкула 25 Дагавора аб ЕЭК прадугледжана ўключэнне часу выканання паўнамоцтваў члена Калегіі ЕЭК у стаж дзяржаўнай (дзяржаўнай грамадзянскай) службы пры прадастаўленні сацыяльных гарантый, прадугледжаных заканадаўствам дзяржавы, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца, для дзяржаўных служачых (федэральных дзяржаўных грамадзянскіх служачых), а таксама ў працягласць выканання паўнамоцтваў міністру (федэральнаму міністру) пры вызначэнні памеру (права) пенсійнага (сацыяльнага) забеспячэння (штомесячнай даплаты да пенсіі), прадугледжанага заканадаўствам дзяржавы, грамадзянінам якой з'яўляецца член Калегіі Камісіі, для міністра (федэральнага міністра).

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 31 Дагавора аб ЕЭК час працы супрацоўнікаўу ЕЭК уключаецца ў стаж дзяржаўнай (дзяржаўнай грамадзянскай) службы дзяржавы, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца, для ўстанаўлення сацыяльных гарантый у перыяд праходжання дзяржаўнай (дзяржаўнай грамадзянскай) службы і для прызначэння пенсіі за выслугу гадоў дзяржаўных служачых (федэральных дзяржаўных грамадзянскіх служачых).

У адпаведнасці з артыкулам 33 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» нормы права, якія змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь заканадаўства, падлягаюць непасрэднаму прымяненню, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца прыняцце (выданне) унутрыдзяржаўнага нарматыўнага прававога акта, i якія маюць сiлу таго нарматыўнага прававога акта, якiм выказана згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора.

Улічваючы выкладзенае, у мэтах выканання прадпісанняў артыкулаў 25 і 31 Дагавора аб ЕЭК пры вылічэнні стажу дзяржаўнай службы грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія працавалі ў якасці членаў Калегіі або супрацоўнікаў ЕЭК, перыяды гэтай работы падлягаюць уключэнню ў стаж дзяржаўнай службы для ўсіх мэтаў, у тым ліку для мэт прызначэння пенсіі за выслугу гадоў у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе. Разам з тым, у патрабаваны для прызначэння пенсіі за выслугу гадоў двухгадовы стаж працы на дзяржаўных пасадах пасля 1 сакавiка 1994 года перыяды працы ў ЕЭК не ўключаюцца.