Галоўная - Стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне

Стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання

«У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе 80 устаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне, 79 з якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці (47 псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, 22 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў і 10 дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця), і ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы», які знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.

Парадак змяшчэння грамадзян ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, псіханеўралагічныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў, дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў, спецыяльныя дамы-інтэрнаты (аддзяленні) для састарэлых і інвалідаў, спецыяльныя дамы), вызначаны Палажэннем аб парадку, асаблівасцях і падставах прадастаўлення грамадзянам спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, спецыяльных дамах для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2008 г. № 1408 «Аб спецыяльных жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду» са змяненнямі і дапаўненнямі.

Рашэнне аб прадастаўленні грамадзяніну спецыяльнага жылога памяшкання ў дамах-інтэрнатах камунальнай уласнасці прымаецца камітэтамі па працы, занятасцii сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Грамадзянам, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, прадастаўляецца жылое памяшканне з разліку не менш за 7 м² на чалавека, пяціразовае харчаванне, мяккі інвентар, згодна з устаноўленымi нормамi, грамадзянам, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, - адзенне і абутак, неабходнае бытавое абслугоўванне (уборка пакоя, мыццё і прасаванне адзення, змена нацельнай і пасцельнай бялізны, паслугі цырульніка).

Парадак дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне, рэгулюецца адпаведнымі Палажэннямі, зацверджанымі пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2013 г. № 5.

У дамах-інтэрнатах аказваюцца сацыяльныя паслугі ў адпаведнасці з Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1218 «Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг».

У дамах-інтэрнатах арганізаваны кругласутачны догляд, аказваецца неабходная медыцынская дапамога як урачамі, так і медыцынскімі сёстрамі, адпускаюцца фізіятэрапеўтычныя працэдуры, праводзяцца заняткі па лячэбнай фізкультуры, працуюць стаматалагічныя кабінеты. Нямала ўвагі надаецца арганізацыі вольнага часу.

Для забеспячэння пажылым людзям і інвалідам так неабходнай ім незалежнасці, упэўненасці ва ўласных сілах і максімальнай самастойнасці ва ўстановах ствараецца безбар'ернае асяроддзе. Жылыя пакоі, памяшканні грамадскага карыстання абсталёўваюцца поручнямі, пандусамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

Нароўні з ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання камунальнай уласнасці функцыянуе пабудаваны па ініцыятыве першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы», размешчаны ў аграгарадку Ждановічы Мінскага раёна. Установу ўзначальвае дырэктар - Шарай Людміла Вячаславаўна (тэл. (8017) 509 82 03).

Першых пражываючых установа прыняла 3 ліпеня 1974 г. Інтэрнат разлічаны для пражывання грамадзян, якія ўнеслі важкі ўклад у абарону Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны і развіццё народнай гаспадаркі краіны ў мірны час.

У інтэрнаце створаны спрыяльныя ўмовы для пражывання, лячэння і адпачынку, рэалізацыі творчых здольнасцяў, актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці ўстановы.

Інтэрнат змяшчае 3 корпусы (медыка-адміністрацыйны, жылы і лячэбна-аздараўленчы), злучаных паміж сабой. Пражываючыя размяшчаюцца ў жылым чатырохпавярховым будынку ў адна- і двухмесных пакоях блочнага тыпу з усімі выгодамі.

У інтэрнаце арганізавана 4-х разавае харчаванне (з улікам стану здароўя - дыетычнае), прадастаўляюцца паслугі цырульніка, поўны комплекс лазнева-пральнага абслугоўвання. Функцыянуюць бібліятэка, чытальная зала, музей Вялікай Айчыннай вайны.

У інтэрнаце аказваецца ўвесь спектр сацыяльных паслуг (сацыяльна-бытавыя, сацыяльна-медыцынскія, сацыяльна-педагагічныя, сацыяльна-пасрэдніцкія, сацыяльна-псіхалагічныя, сацыяльна-рэабілітацыйныя і кансультатыўна-інфармацыйныя паслугі). Усе тыя, хто маюць патрэбу, забяспечаны тэхнічнымі сродкамі медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі. Медыцынскі персанал вядзе пастаяннае назіранне за станам здароўя пражываючых.

Акрамя таго ў інтэрнаце функцыянуе лячэбна-аздараўленчы корпус, які змяшчае басейн, сауну, памяшканне для галатэрапіі, якая імітуе прыродную солевых пячору, душ Шарко, падводны душ-масаж, ванны.

Рашэнне аб прадастаўленні грамадзяніну спецыяльнага жылога памяшкання ў рэспубліканскім інтэрнаце прымаецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Асаблівым попытам у насельніцтва карыстаецца аддзяленне павышанай камфортнасці».

У раздзеле«Санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ветэранаў вайны, працы і інвалідаў»

Наступны тэкст прапануем выкласці на беларускай мове.

«Для арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны функцыянуюць чатыры санаторыі.

Штогод у названых установах папраўляюць сваё здароўе больш за 16 тысяч чалавек.

Утрыманне гэтых санаторыяў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

У 2016 годзе санаторыі прайшлі чарговую дзяржаўную атэстацыю і тром арганізацыям «Белая Вежа», «Ясельда» і «Бярэзіна» прысвоены статус санаторна-курортных арганізацый для дарослых першай катэгорыі, санаторый «Вяжуці» пацвердзіў другую катэгорыю.

Усе санаторыі аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, неабходным для правядзення паўнавартаснага курсу санаторна-курортнага лячэння ветэранаў і інвалідаў, распрацаваны метады лячэння і абслугоўвання, адаптаваныя да дадзенага кантынгенту.

У санаторыях «Белая Вежа», «Ясельда» і «Вяжуці» створана безбар'ернае асяроддзе для пражывання і арганізацыі лячэння інвалідаў-калясачнікаў.

Рэалізацыя пуцёвак у санаторыі ажыццяўляецца праз прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

З мэтай далейшага паляпшэння жыллёва-бытавых умоў, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы намечаны далейшыя меры па будаўніцтве, уладкаванні і рэканструкцыі названых санаторна-курортных арганізацый.

«ДУ «Рэспубліканскі санаторый «Бярэзіна» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў» (Мінская вобласць, г. Барысаў, вул. Лапаціна, д. 207) на 324 месцы для аздараўлення грамадзян, якія пакутуюць ад хвароб сістэмы кровазвароту. Функцыянуе санаторый з 1981 года.

Галоўны ўрач - Сіняк Эдуард Паўлавіч (тэл. (8-01777) 9-05-65).

Санаторый размешчаны ў маляўнічым кутку ўздоўж ракі Бярэзіна ў 2 км ад г. Барысава і 65 км ад г. Мінска, што забяспечвае добрую транспартную даступнасць.

Умовы пражывання ў добраўпарадкаваных карпусах з адна- і двухмеснымі нумарамі.

Медыцынскае абслугоўванне ўключае кабінеты: іголкарэфлексатэрапіі, функцыянальнай дыягностыкі, фізіятэрапеўтычны, лабараторны, спелеатэрапіі, інгаляторый і г.д.

Усяго ў санаторыі адпускаецца 116 відаў працэдур.

ДУ «Рэспубліканскі санаторый «Белая Вежа» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў» (Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, п. Прыазёрскі) на 250 месцаў для аздараўлення грамадзян, якія пакутуюць ад хвароб касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, сістэмы кровазвароту, органаў дыхання. Функцыянуе з 1999 года.

Галоўны ўрач – Бабыроў Аляксандр Пятровіч (тэл. (8-01631) 6-51-50).

Размешчаны санаторый ў маляўнічым лясным масіве, фактычна на тэрыторыі Белавежскай пушчы.

У санаторыі маецца сучасная лячэбна-дыягнастычная база, якая прадстаўлена кабінетамі электралячэння, цеплалячэння, фітатэрапіі, спелеалячэння і іншымі. Маецца спартыўная зала, кантрасныя ванны, сауна, плавальны басейн з мініаквапаркам і гідрапад’ёмнікам для інвалідаў-калясачнікаў, джакузі, падводны гідрамасаж».

ДУ «Рэспубліканскі санаторый «Ясельда» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў» (Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в. Пачапава, вул. Санаторная, в. 55-а) на 150 месцаў для аздараўлення грамадзян, якія пакутуюць ад хвароб органаў стрававання, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі. Функцыянуе з 1994 года.

Галоўны ўрач – Бараўкова Святлана Сцяпанаўна (тэл. (8-0165) 38-81-98).

Санаторый размешчаны ў маляўнічым кутку ў 10 км ад Пінска каля в. Пачапава.

У санаторыі маецца сучасная лячэбна-дыягнастычная база, якая прадстаўлена кабінетамі электралячэння, цеплалячэння, фітатэрапіі і іншымі. Маецца спартыўная зала, кантрасныя ванны, сауна, плавальны басейн з мініаквапаркам, джакузі.

Да паслуг тых, хто аздараўліваецца, прадстаўлены шырокі пералік дыягнастычных, фізіятэрапеўтычных працэдур. У водалячэбніцы санаторыя адпускаюцца розныя ванны, душы, душ-масаж, падводны масаж. Гразелячэбніца прызначана для адпачынку агульных і мясцовых гразевых працэдур з ужываннем сапрапелевых гразяў возера «Дзікае».

ДУ «Рэспубліканскі санаторый «Вяжуці» для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата» (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, п/а Пруды) на 140 месцаў для аздараўлення грамадзян, якія пакутуюць ад хвароб сістэмы кровазвароту, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі. Функцыянуе з 2000 года.

Галоўны ўрач - Буйко Уладзімір Мечаслававіч (тэл. (8-0176) 72-97-66).

Санаторый размешчаны ў 25 км на захад ад г. Маладзечна на маляўнічым беразе ракі Вілія і натуральнага вадаёма ў сасновым бары ў экалагічна чыстай зоне.

У санаторыі функцыянуюць наступныя медыцынскія кабінеты: водалячэбніца, азакерыта-парафіналячэнне, электралячэнне, інгаляторый, масажны кабінет і г.д.

У цяперашні час вядзецца будаўніцтва лячэбнага корпуса, у якім прадугледжваецца стварэнне ўсіх неабходных умоў для арганізацыі санаторна-курортнага лячэння інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата».