Галоўная - Міжнароднае супрацоўніцтва - Інтэграцыйнае супрацоўніцтва - Садружнасць Незалежных Дзяржаў

Супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў(СНД)

Адным з найважнейшых прыярытэтаў у дзейнасці дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) з'яўляецца захаванне і паглыбленне ўзаемадзеяння ў сацыяльнай сферы.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ажыццяўляе супрацоўніцтва з профільнымі ведамствамі дзяржаў-удзельніц СНД як у шматбаковым, так і ў двухбаковым фарматах.

Пляцоўкай для вырашэння актуальных пытанняў і абмену пазітыўным вопытам у галіне сацыяльна-працоўных адносін у рамках шматбаковага фармату з'яўляецца орган галіновага супрацоўніцтва - Кансультатыўны савет па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў-удзельніц СНД(далей - Кансультатыўны савет).

Пагадненне аб стварэнні Кансультатыўнага савета па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне насельніцтва дзяржаў-удзельніц СНД зацверджана рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 13 лістапада 1992 г.

Асноўнай задачай Кансультатыўнага савета з'яўляецца садзейнічанне фарміраванню ўзгодненай палітыкі і мер па яе ажыццяўленні ў галіне працоўных адносін і сацыяльнага партнёрства, аховы працы, узаемадзеянне ў вырашэнні праблем працоўнай міграцыі і занятасці, сацыяльнай абароны насельніцтва і аховы здароўя грамадзян, якія перанеслі ўздзеянне радыяцыі.

Адным з членаў Кансультатыўнага савета ад Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Міністр працы і сацыяльнай абароны.

З моманту стварэння Кансультатыўным саветам разгледжана больш за 200 пытанняў, якія тычацца такіх кірункаў работы, як:

- фарміраванне агульнага рынку працы і рэгуляванне міграцыі працоўнай сілы;

- правядзенне ўзгодненай сацыяльнай і дэмаграфічнай палітыкі дзяржаў-удзельніц СНД;

- вызначэнне прававога статусу працуючых-мігрантаў дзяржаў-удзельніц СНД і членаў іх сем'яў;

- каардынацыя навукова-даследчых работ па распрацоўцы Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій (АТКД) і Кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых (КДПС);

- удасканаленне ўліку працоўнай міграцыі;

- стварэнне і ўдасканаленне нарматыўнай базы па працы для дзяржаў-удзельніц СНД;

- пенсійнае забеспячэнне грамадзян дзяржаў-удзельніц СНД;

- рэгуляванне сацыяльна-працоўных адносін у транснацыянальных карпарацыях;

- правядзенне скаардынаванай палітыкі ў галіне умоў і аховы працы з улікам агульнапрынятых міжнародных правілаў, выпрацоўка агульных патрабаванняў да нормаў і правілаў па ахове працы;

- рашэнне праблем інваліднасці і інвалідаў;

- сацыяльная абарона ветэранаў, грамадзян, якія пацярпелі ў выніку радыяцыйных катастроф і аварый.

За гады работы Кансультатыўным саветам падрыхтаваны цэлы шэраг міжурадавых дакументаў:

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне працоўнай міграцыі і сацыяльнай абароны працуючых-мігрантаў (15 красавіка 1994 года);

Пагадненне аб узаемным прызнанні правоў на пакрыццё шкоды, прычыненай работнікам калецтвам, прафесiйным захворваннем або iншым пашкоджаннем здароўя, звязаным з выкананнем iмi працоўных абавязкаў (9 верасня 1994 года);

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы працы (9 снежня 1994 года);

Пагадненне аб парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся з работнікамі пры знаходжанні іх па-за дзяржавы пражывання (9 снежня 1994 года);

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў вырашэнні праблем інваліднасці і інвалідаў (12 красавіка 1996 года);

Пагадненне аб парадку распрацоўкі і захавання ўзгодненых норм і патрабаванняў па ахове працы да ўзаемапастаўляемай прадукцыі (12 красавіка 1996 года);

Пагадненне аб рэгуляванні сацыяльна-працоўных адносін у транснацыянальных карпарацыях, якія дзейнічаюць на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц СНД (9 кастрычніка 1997 года);

Пагадненне аб супрацоўніцтве па прымяненні Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых і Кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых (13 студзеня 1999 года);

Канвенцыя аб прававым статусе працуючых-мігрантаў і членаў іх сем'яў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (14 лістапада 2008 года);

Канцэпцыя ўзгодненай сацыяльнай і дэмаграфічнай палітыкі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (18 кастрычніка 2011 года).

Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прымаюць актыўны ўдзел у пасяджэннях, якія праводзяцца па лініі СНД, экспертных і рабочых груп па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы.

У цяперашні час у стадыі распрацоўкі і ўзгаднення знаходзяцца праекты:

Пагаднення аб прынцыпах збліжэння заканадаўства ў галіне занятасці насельніцтва і працоўнай міграцыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў;

Пагаднення аб супрацоўніцтве па ўвядзенні электроннай карты на замежнага спецыяліста на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў;

Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб узаемным прызнанні льгот і гарантый для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, сем'яў загінуўшых ваеннаслужачых ад 15 красавіка 1994 года;

Канцэпцыі паэтапнага фарміравання агульнага рынку працы і рэгулявання міграцыі працоўнай сілы дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Прыярытэтных мерапрыемстваў па фарміраванні агульнага рынку працы і рэгуляванні міграцыі працоўнай сілы на 2015-2018 гг.;

Плана асноўных мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэптуальных асноў супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне нарміравання працы на 2016-2020 гады;

нарматываў «якасці жыцця» ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай;

рэкамендацый па ўстанаўленні адзіных прынцыпаў расследавання няшчасных выпадкаў і іншых пашкоджанняў здароўя работнікаў на вытворчасці і адзіных падыходаў да фарміраваннястатыстычнай справаздачнасці ў сферы ўмоў і аховы працы ў дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў;

прапаноў па ўніфікацыі прадастаўлення дзяржавамі-удзельніцамі СНД інфармацыі ў сацыяльна-працоўнай сферы.

Супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце ажыццяўляецца на аснове заключаных дагавораў міжведамаснага характару, а таксама ў рамках рэалізацыі міжнародных дагавораў па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы.