Галоўная - Аб Міністэрстве - Падначаленыя арганізацыі - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр»

Генеральны дырэктар

Калевіч Уладзімір Анатольевіч

Тэлефон прыёмнай

+375(017) 276 11 21

Паштовы адрас

220073, г. Мінск, вул. Адаеўскага, 10

Факс

+375(017) 251 40 94

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр», якое ўваходзіць у структуру Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, створана ў 1922 годзе. 85 гадоў таму гэта была невялікая пратэзная майстэрня па абслугоўванню за дзвюх тысяч інвалідаў. У 1964 годзе ў БССР быў пабудаваны пратэзны завод са стацыянарам на 25 ложкаў, у 1988 годзе - пратэзна-артапедычны шпіталь з паліклінікай на 300 наведванняў у змену і стацыянарным аддзяленнем для ажыццяўлення першаснага, складанага і атыповага пратэзавання. У 1990 годзе было перайменавана ў РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр».

Сёння гэта шматпрофільны рэспубліканскі цэнтр з паліклінікай, пратэзна-артапедычным стацыянарам, лячэбна-рэабілітацыйным комплексам і навучальным цэнтрам прафесійнай рэабілітацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата. Мае сетку філіялаў, атэлье і майстэрняў, якія аказваюць пратэзна-артапедычны дапамогу інвалідам.

Больш падрабязную інфармацыю аб прадукцыі, якая там выпускаецца, укараненні найноўшых тэхналогій рэабілітацыі, планах і перспектывах развіцця гэтага ўнікальнага прадпрыемства вы знойдзеце на сайце РУП «БПААЦ»: http://www.bpovc.by