Галоўная - Аб Міністэрстве - Падначаленыя арганізацыі - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь”

Рэктар


ЛісейчыкаўАлег Еўдакімавіч

Тэлефон прыёмнай


+375(017) 286 73 46

Паштовы адрас


220121, г. Мінск, вул. В. Харужай, 29

Факс


+375(017) 286 73 45

Интэрнэт сайт


http://ripk.by

Асноўныя задачы:

задавальненне патрэбнасці асобы ў інтэлектуальным, культурным, маральным і фізічным развіцці пасродкам дадатковай адукацыі (павышэнні кваліфікацыі, перападрыхтоўка кадраў);

стварэнне і суправаджэнне інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння і інфармацыйна-вылічальных сетак сістэмы Мінпрацы і сацабароны;

арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых работ і інавацыйнай дзейнасці па найбольш актуальных праблемах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў для арганізацый сістэмы Мінпрацы і сацабароны, развіццё адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;

задавальненне запытаў Мінпрацы і сацабароны і іншых галін народнай гаспадаркі ў павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы спецыялістаў у сферы працоўных адносін і сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама навучанні беспрацоўных і незанятага насельніцтва.

Асноўныя функцыі:

падрыхтоўвае прапановы ў Мінпрацы і сацабароны па планах прыёму слухачоў на ўсе формы навучання, якое фінансуецца непасрэдна з рэспубліканскага бюджэту, і адпаведныя звесткі аб колькасці слухачоў, прынятых на навучанне за плату;

ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу, у тым ліку распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку вучэбных планаў і праграм для павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў сацыяльна-працоўнай сферы, навучання беспрацоўных і незанятага насельніцтва, укаранення новых навучальных тэхналогій, аўтаматызаваных навучальных класаў, трэнажораў, курсаў;

распрацоўвае вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру, новыя навучальныя тэхналогіі і сродкі навучання;

арганізуе, метадычна падтрымлівае і забяспечвае развіццё новых форм навучання, у тым ліку дыстанцыйнага навучання; укараняе новыя тэхналогіі навучання і методыкі выкладання;

каардынуе вучэбна-метадычную дзейнасць навучальных устаноў сістэмы Мінпрацы і сацабароны, занятых падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі кадраў у сферы працы і сацыяльнай абароны насельніцтва па распрацоўцы вучэбных планаў і праграм, падрыхтоўцы і выданню падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і іншай вучэбна-метадычнай літаратуры;

стварае інфармацыйныя банкі па асноўных напрамках дзейнасці Інстытута;

распрацоўвае і ажыццяўляе суправаджэнне інфармацыйна-вылічальных камп'ютэрных сетак сістэмы Мінпрацы і сацабароны;

ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне распрацоўкі, укаранення і суправаджэння інфармацыйна-вылічальных сетак прафесійнага навучання беспрацоўных, павышэння кваліфікацыі спецыялістаў сістэмы Мінпрацы і сацабароны;

ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляе выдавецкую, паліграфічную і інфармацыйную дзейнасць;

падрыхтоўвае і выдае навуковую, метадычную, вучэбную, даведачную, інфармацыйную і папулярную літаратуру;

праводзіць навукова-практычныя канферэнцыі, семінары па пытаннях і праблемах асноўных напрамкаў дзейнасці Інстытута.

ажыццяўляе маркетынгавыя даследаванні рынку адукацыйных паслуг у сферы кампетэнцыі Інстытута, даследуе патрэбнасць арганізацый сістэмы Мінпрацы і сацабароны ў кадрах;

заключае дагаворы з органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі на перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі работнікаў;

супрацоўнічае з органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі, уступае ў асацыяцыі з мэтай узмацнення ўздзеяння навукі і вытворчасці на якасць падрыхтоўкі слухачоў.