Галоўная - Працоўныя адносіны - Рэгуляванне працоўных адносін - Працоўныя адносіны пры перападпарадкаванні, рэарганізацыі арганізацыі і змене ўласніка маёмасці
Згодна з артыкулам 36 ПК перадача арганізацыі з падпарадкавання аднаго органа ў падпарадкаванне іншага не спыняе дзеяння працоўнага дагавора.

Пры змене ўласніка маёмасці арганізацыі новы ўласнік не пазней за тры месяцы са дня ўзнiкнення ў яго права ўласнасцi мае права скасаваць працоўны дагавор з кiраўнiком арганiзацыi, яго намеснікамі і галоўным бухгалтарам. Звальненне робіцца па п. 1-1 арт. 47 ПК.

Пры зменяненні ўласніка маёмасці і (або) рэарганізацыі (зліцці, далучэнні, падзеле, выдзяленнi, пераўтварэннi) арганiзацыi працоўныя адносiны са згоды работнiка на ўмовах, якiя прадугледжаны працоўным дагаворам, працягваюцца. Пры адмове работніка ад працягу работы па той жа прафесіі, пасадзе, якую ён займаў, працоўны дагавор спыняецца ў адпаведнасці з п. 5 ч. 2 арт. 35 ПК.

Сваю згоду (нязгоду) работнікам неабходна выказаць да рэарганізацыі, адпаведна, паведаміць аб рэарганізацыі юрыдычнай асобы, а таксама пры неабходнасці зрабіць звальненне на падставе п. 5 арт. 35 ПК павінен іх цяперашні наймальнік.

Звальненне па п. 5 арт. 35 ПК неабходна зрабіць да даты, калі афіцыйна адбудзецца рэарганізацыя (да дзяржаўнай рэгістрацыі). Больш раннія тэрміны звальнення могуць быць вызначаны работнікам і наймальнікам.

Калі ўмовы, якія прадугледжаны працоўным дагаворам па той жа прафесіі, пасадзе, якую ён займаў, не могуць быць захаваны, працоўны дагавор можа спыняцца ў адпаведнасці з п. 1 арт. 42 ПК. Звальненне па дадзенай падставе робіцца пасля рэарганізацыі арганізацыі. Працэдура звальнення па дадзенай падставе (папярэджанне работнікаў, выплата выхадной дапамогі) ажыццяўляецца наймальнікам пасля рэарганізацыі.

Пры змене ўласніка маёмасці арганізацыі скарачэнне колькасці або штату работнікаў дапускаецца толькі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу права ўласнасці