Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

На галоўную - Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Электронныя звароты - Парадак накіравання электронных зваротаў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і іх разгляд
Паважаны наведвальнік!

На нашым сайце прадстаўлена магчымасць грамадзянам, індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам накіраваць электронны зварот на адрас Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей − Міністэрства) (Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва).

Рэалізаваць дадзеную магчымасць можна толькі праз рубрыку "Электронныя звароты", дзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкулаў 12 і 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (далей-Закон) аформлены модулі для электронных зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб.

Звяртаем Вашу ўвагу, што згодна з пунктам 2 артыкула 10 Закона звароты падаюцца ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Разгляд электронных зваротаў

Электронныя звароты, якія паступілі ў Міністэрства разглядаюцца ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 Закона.

У Міністэрстве разглядаюцца звароты, у якіх выкладзены пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да яго кампетэнцыі.

Пры паступленні ў Міністэрства электронных зваротаў, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да яго кампетэнцыі, на працягу пяці рабочых дзён такія звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы, арганізацыі для разгляду ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй з паведамленнем заяўнікаў у той жа тэрмін альбо ў той жа тэрмін ў парадку, устаноўленым Законам, Міністэрства пакідае такія звароты без разгляду па сутнасці і паведамляе аб гэтым заяўнікам з тлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба ім звярнуцца для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Электронныя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней за пяць працоўных дзён вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў.
Электронныя звароты, якія змяшчаюць інфармацыю аб злачынстве, якое здзейснена, здзяйсняецца ці плануецца, або іншым правапарушэнні, не пазней за пяць працоўных дзён накіроўваюцца Міністэрствам у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў

У адпаведнасці з арт. 12, 25 Закона электронныя звароты павінны змяшчаць:

ад грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

выкладанне сутнасці звароту;

адрас электроннай пошты заяўніка;

ад юрыдычных асоб:

назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

выкладанне сутнасці звароту;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца грамадзянамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб, павінны прыкладацца дакументы і (або) звесткі аб разглядзе гэтых пытанняў у органах і арганізацыях, падведамных Міністэрству (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ").

Права заяўніка на адкліканне электроннага звароту

У адпаведнасці з арт. 16 Закона заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай (электроннай) заявы.

У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртаюць заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Права заяўніка на абскарджванне адказу на электронны зварот

Адказы Міністэрства на звароты абскарджваюцца ў судовым парадку.

Пакіданне звароту без разгляду па сутнасці

На падставе арт. 15 Закона электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці калі:

звароты не адпавядаюць патрабаванням, што прад'яўляюцца да зместу электроннага звароту;

звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

звароты ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;

прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Накіраванне адказаў заяўнікам

Адказы (паведамлення) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).

У адпаведнасці з п. 7 арт. 24 Закона ў выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), то адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі альбо асобы, ўпаўнаважанай iм падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Рашэнне па разгляду зваротаў, якія носяць масавы характар, прымае намеснік Міністра. Інфармацыя размяшчаецца на галоўнай старонцы сайта Міністэрства.

Пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый альбо пры наяўнасці ў іх толькі падзякі, такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца.