Галоўная - Аб Міністэрстве


Напрамкі дзейнасці:

- распрацоўка прапаноў па асноўных напрамках і прыярытэтах дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, занятасці, дэмаграфічнай бяспекі і сацыяльнай абароны;

- удзел у распрацоўцы і арганізацыя выканання сацыяльных праграм, кантроль за іх рэалізацыяй;

- арганізацыя і правядзенне маніторынгу ў сферы працы, занятасці, дэмаграфічнай бяспекі і сацыяльнай абароны;

- работа па ўдасканаленні сістэмы аплаты працы работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту, дзяржаўных служачых, ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў;

- распрацоўка рэспубліканскай мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоў і ахове працы, а таксама нарматыўных прававых актаў па ўмовах і ахове працы;

- ажыццяўленне экспертызы ўмоў працы і дзяржаўны кантроль за правільнасцю прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, якія даюць права на пенсію за работу з асаблівымі ўмовамі працы, устанаўлення даплат за работу ў шкодных і (або) небяспечных умовах працы, а таксама кантроль за якасцю правядзення атэстацыі рабочых месц па ўмовах працы;

- распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы сацыяльнага партнёрства, асноўных напрамкаў яе развіцця; а таксама ўдзел у распрацоўцы праекта генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў;

- ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі;

- аналіз стану і выкарыстання працоўных рэсурсаў і занятасці насельніцтва, распрацоўка прагнознай ацэнкі стану рынку працы;

- арганізацыя і каардынацыя рэалізацыі дзяржаўнай і рэгіянальных праграм садзейнічання занятасці насельніцтва;

- удзел у фарміраванні дзяржаўнай палітыкі ў сферы прафесійнай арыентацыі і прафесійнай адукацыі насельніцтва, бесперапыннага прафесійнага навучання кадраў па прафесіях рабочых на вытворчасці, распрацоўцы яе нарматыўнага прававога забеспячэння;

- удзел у распрацоўцы мер у сферы сямейнай палітыкі і аховы правоў дзяцей;

- удзел в распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні сацыяльнай абароны пажылых людзей, ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад войнаў;

- удзел у распрацоўцы прапаноў па ўпарадкаванні сістэмы сацыяльных ільгот і гарантый;

- арганізацыя дзяржаўнага нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы.