Галоўная - Дзяржаўная экспертыза умоў працы - Наглядная дзейнасць

«Ажыццяўленне нагляднай дзейнасці органамі дзяржаўнай экспертызыўмоў працыРэспублікі Беларусь у адпаведнасці з УказамПрэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»

Нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні, па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы ажыццяўляюць у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510. Правядзенне праверак кантралюючымі (нагляднымі) органамі павiнна ажыццяўляцца з прымяненнем у межах іх кампетэнцыі адпаведных формаў і спосабаў.

Дадзены від нагляду ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ў межах кампетэнцыі ажыццяўляецца ўпраўленнем аховы і дзяржэкспертызы ўмоў працы.

Службовыя асобы органаў дзяржэкспертызы ўмоў працы Мінпрацы і сацабароны:

намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны - галоўны дзяржаўны эксперт Рэспублікі Беларусь па ўмовах працы;

начальнік упраўлення аховы і дзяржэкспертызы ўмоў працы - намеснік галоўнага дзяржаўнага эксперта Рэспублікі Беларусь па ўмовах працы;

начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы ўпраўлення аховы і дзяржэкспертызы ўмоў працы - дзяржаўны эксперт Рэспублікі Беларусь па ўмовах працы;

кансультант, галоўныя спецыялісты аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы ўпраўлення аховы і дзяржэкспертызы ўмоў працы - дзяржаўныя эксперты Рэспублікі Беларусь па ўмовах працы.

На базавым узроўні нагляд за выкананнем пазначанага заканадаўства ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам) у асобе ўпраўленняў (аддзелаў) дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэтаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне.

Службовыя асобы органаў дзяржэкспертызы камітэтаў па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў:

намеснікі старшыняў камітэтаў - галоўныя дзяржаўныя эксперты абласцей і г. Мінска па ўмовах працы;

начальнiкi ўпраўленняў (аддзелаў) дзяржэкспертызы ўмоў працы камітэтаў - намеснікі галоўных дзяржаўных экспертаў абласцей і горада Мінска па ўмовах працы;

намеснікі начальнікаў упраўленняў (аддзелаў) дзяржэкспертызы ўмоў працы камітэтаў - дзяржаўныя эксперты абласцей і горада Мінска па ўмовах працы;

галоўныя (вядучыя) спецыялісты ўпраўленняў (аддзелаў) дзяржэкспертызы ўмоў працы камітэтаў - дзяржаўныя эксперты абласцей і горада Мінска па ўмовах працы.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 28 верасня 2012 г. № 103 «Аб наглядзе за выкананнем заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы» вызначаны асноўныя формы і спосабы ажыццяўлення Міністэрствам нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы.

Асноўнымі формамі ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы з'яўляюцца правядзенне:

праверкі выканання суб'ектам, які правяраецца, названага заканадаўства, а таксама выканання ўпаўнаважанымі службовымі асобамі суб'екта, які правяраецца,ускладзеных на іх абавязкаў па дадзеных пытаннях.

Маніторынг з'яўляецца формай папераджальнага (прафілактычнага) нагляду, які зводзіцца ў назіранне, аналіз, ацэнку, якая прымяняецца кантралюючымі (нагляднымі) органамі ў мэтах аператыўнай ацэнкі фактычнага стану аб'екта і ўмоў дзейнасці суб'екта маніторынгу на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства, выяўлення і прадухілення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню парушэнняў, без выкарыстання паўнамоцтваў, прадастаўленых кантралюючым (наглядным) органам i iх службовым асобам для правядзення праверак.

Напрыклад, падрыхтоўка рэкамендацый па ліквідацыі і недапушчэнні недахопаў, выяўленых у выніку маніторынгу;

правядзенне растлумачальнай работы аб парадку выканання патрабаванняў заканадаўства, прымянення яго палажэнняў на практыцы;

інфармаванне суб'ектаў (у тым ліку з выкарыстаннем сродкаў глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, сродкаў масавай інфармацыі) аб тыповых парушэннях, якiя выяўляюцца ў ходзе праверак кантралюючымі (нагляднымі) органамі;

правядзенне семінараў, круглых сталоў і да т.п.

Важна ведаць!

У адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» кантралюючым (наглядным) органам пры ажыццяўленні ў дачыненні да суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці маніторынгаў і іншых аналагічных мерапрыемстваў, якія не з'яўляюцца праверкамі, забараняецца выкарыстоўваць паўнамоцтвы, прадастаўленыя дадзеным органам для правядзення праверак.

Спосабамі ажыццяўлення праверкі выканання заканадаўства аб працы і пенсійным забеспячэнні па пытаннях прадастаўлення кампенсацый работнікам за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы з'яўляюцца:

наведванне і агляд тэрыторыі, вытворчых памяшканняў і працоўных (яго) месцаў (а) са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы суб'екта, які правяраецца;

выпатрабаванне і атрыманне ад суб'екта, які правяраецца, неабходных для праверкі дакументаў (іх копій), інфармацыі, у тым ліку ў электронным выглядзе;

правядзенне дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы;

выклік прадстаўнікоў суб'екта, які правяраецца, а таксама іншых асоб, якія маюць дакументы і (або) iнфармацыю аб дзейнасцi суб'екта, які правяраецца;

выпатрабаванне пісьмовых і вусных тлумачэнняў ад прадстаўнікоў суб'екта, які правяраецца, іншых асоб па пытаннях, якія ўзнікаюць у ходзе правядзення праверкі, і іншыя».

Пералік асноўных нарматыўных прававых актаў, якія прымяняюцца ў ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці органамі дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы