Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Галоўная - Сацыяльныя нарматывы. Індэксацыя. Браніраванне сродкаў - Мінімальны спажывецкі бюджэт
Мінімальны спажывецкі бюджэт

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні і выкарыстанні мінімальнага спажывецкага бюджэту» ўстаноўлена прававая аснова вызначэння і выкарыстання мінімальнага спажывецкага бюджэту. Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека. Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты зацвярджаюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і двух відаў сем'яў рознага складу.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу.

У цяперашні час сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2018 г. № 48 зацверджаны памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах сакавіка 2018 г. на перыяд з 1 мая 2018 г. па 31 ліпеня 2018 г.у наступных памерах:

працаздольнае насельніцтва – 437 беларускіх рублёў 85 капеек;

пенсіянеры – 342 беларускіх рублі 56 капеек;

студэнты – 322 беларускіх рублі 41 капейка;

дзеці ва ўзросце да трох гадоў – 277 беларускіх рубелёў 73 капейкі;

дзеці ва ўзросце ад трох да

шасці гадоў – 359 беларускіх рублёў 22 капейкі;

дзеці ва ўзросце ад шасці да

васемнаццаці гадоў – 370 беларускіх рублёў 38 капеек;

сям'я з чатырох чалавек – 340 беларускіх рублёў 56 капеек;

маладая сям’я з трох чалавек – 369 беларускіх рублёў 99 капеек.

Структура сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек у цэнах сакавіка 2018 г. па артыкулах расходаў:

прадукты харчавання – 48,8 %,

адзенне, бялізна, абутак – 19,0 %,

жыллёва-камунальныя паслугі – 8,5 %,

бытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 9,0 %,

мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага

прызначэння – 8,8 %,

культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак – 1,4 %,

узносы і плацяжы – 2,1 %,

лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены – 2,4 %.