Галоўная - Аплата працы-с - Інфармацыя аб памеры мінімальнай заработнай платы ў 2016 годзе

Інфармацыя аб памеры мінімальнай заработнай платы ў 2016 годзе

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» (далей - Закон) устаноўлена прававая аснова вызначэння памеру мінімальнай заработнай платы і яе прымянення.

Дзеянне Закона распаўсюджваецца на ўсіх работнікаў і наймальнікаў, якія заключылі працоўны дагавор на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі або міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці найніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь штогод з 1 студзеня.

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены iншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэй за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўленага ў адпаведнасцi з Законам.

Месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Памер гадзіннай мінімальнай заработнай платы вызначаецца наймальнікам шляхам дзялення памеру месячнай мінімальнай заработнай платы на суадносіны разліковай нормы працоўнага часу каляндарнага года, устаноўленай для адпаведных катэгорый работнікаў наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы, і колькасці месяцаў каляндарнага года, а таксама змяняецца наймальнікам пры змене памеру месячнай мінімальнай заработнай платы, у тым ліку ў сувязі з індэксацыяй месячнай мінімальнай заработнай платы.

Месячная мінімальная заработная плата прымяняецца ў дачыненні да работнікаў, аплата працы якіх робіцца на аснове месячных тарыфных ставак (акладаў, службовых акладаў).

Гадзінная мінімальная заработная плата прымяняецца ў дачыненні да работнікаў, аплата працы якіх робіцца на аснове гадзінных тарыфных ставак (акладаў, службовых акладаў).

Мінімальная заработная плата (месячная і пагадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу.

Работніку, у якога памер налічанай заработнай платы аказаўся ніжэй за памер мінімальнай заработнай платы (месячнай і пагадзіннай), які ўстаноўлены і прымяняецца ў адпаведнасцi з Законам, наймальнік абавязаны зрабіць даплату да памеру мінімальнай заработнай платы (месячнай і пагадзіннай). Пры вызначэнні даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы (месячнай і пагадзіннай) у памеры налічанай заработнай платы работніка не ўлічваюцца выплаты кампенсавальнага характару і выплаты, не звязаныя з выкананнем работнікам абавязкаў, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора, пералік якіх зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2014 г. № 68.

Інфармацыя аб памеры мінімальнай заработнай платы ў 2016 годзе

Перыяд

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы, руб.

Заўвага

Студзень

2300000

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2015 г. № 1094

Люты

2300000

-«-

Сакавік

2300000

-«-

Красавік

2300000

-«-

Май

2300000

-«-

Чэрвень

2391769

З улікам індэксацыі 5,4 працэнта

Ліпень1

239,48

-«-

Жнівень1

239,48

-«-

Верасень1

239,48

-«-

Кастрычнік1

239,42

-«-

Лістапад1

239,42

-«-


Заўвага. Памер месячнай мінімальнай заработнай платы за чэрвень 2016 г. з улікам дэнамінацыі склаў 239,18 рубля1.

Рост памеру месячнай мінімальнай заработнай платы за ліпень 2016 г. у параўнанні з чэрвенем 2016 г. абумоўлены павелічэннем нарматыву індэксацыі.

Зніжэнне памеру месячнай мінімальнай заработнай платы за кастрычнік 2016 г. у параўнанні з вераснем 2016 г. абумоўлена зніжэннем нарматыву індэксацыі.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» індэксуецца даход у межах нарматыву індэксацыі - 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі (з 1 жніўня 2016 г. - 175,5 рубля, з 1 лістапада 2016 г. - 174,52 рублі).