Галоўная - Працоўныя адносіны - Актуальная інфармацыя - Гарантыі і кампенсацыі маладым спецыялістам
У адпаведнасці з артыкулам 48 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі выпускнікам, якім месца работы прадастаўлена шляхам размеркавання, прадастаўляюцца гарантыi i кампенсацыi, у прыватнасці:

- працаўладкаванне ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (напрамкам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй;

- адпачынак працягласцю трыццаць адзін каляндарны дзень, а выпускнікам, накіраваным для работы ў якасці педагагічных работнікаў, - сорак пяць каляндарных дзён. Па ініцыятыве выпускніка працягласць адпачынку можа быць скарочана;

- кампенсацыі ў сувязі з пераездам на работу ў іншую мясцовасць у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы;

- грашовая дапамога, памер, крыніцы фінансавання і парадак выплаты якой вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з дадзеным артыкулам прадастаўляюцца гарантыi i кампенсацыi таксама выпускнікам, накіраваным на работу, у тым ліку выпускнікам, накіраваным на работу, якія атрымалі вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў фізічных асоб або ўласных сродкаў грамадзян.

Адпачынак

Адпачынак выкарыстоўваецца выпускніком да працаўладкавання ў арганізацыю па размеркаванні (накіраванні).

У выпадку, калі выпускнік ужо знаходзіцца ў працоўных адносінах, выкарыстанне ім адпачынку магчыма толькі шляхам прадастаўлення яму працоўнага або сацыяльнага водпуску. Напрыклад, па ўзгадненні з наймальнікам можа быць аформлены сацыяльны водпуск па сямейна-бытавых або іншых уважлівых прычынах на падставе артыкула 190 Працоўнага кодэкса.

Грашовая дапамога

У адпаведнасці з пунктам 25 Палажэння аб парадку размеркавання, пераразмеркавання, накіравання на работу, наступнага накіравання на работу выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю пасля вышэйшай адукацыі, вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2011 № 821, выплачваецца грашовая дапамога:

маладым спецыялістам, а таксама выпускнікам, якія атрымалі вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў фізічных асоб або ўласных сродкаў грамадзян, якія накіраваны на работу, - у памеры месячнай стыпендыі, назначанай ім у апошнім перад выпускам семестры (паўгоддзі);

маладым рабочым (служачым), якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, - з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай iм квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу.

Выплата грашовай дапамогі ажыццяўляецца наймальнікам у месячны тэрмін са дня заключэння працоўнага дагавора (кантракта) з выпускніком ў поўным памеры незалежна ад колькасцi выкарыстаных iм дзён адпачынку.

Накіраваным для работы ў якасці педагагічных работнікаў выпускнікам установай адукацыі выплачваецца грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён за кошт сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў з разліку месячнай стыпендыі, назначанай ім у апошнім перад выпускам семестры (паўгоддзі), не пазней выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу.

У выпадку, калі маладыя спецыялісты і выпускнікі не атрымлiвалi стыпендыi ў апошнiм перад выпускам семестры (паўгоддзі), iм выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску.

Даведка аб памеры стыпендыі выдаецца ўстановай адукацыі пры выдачы дакумента аб адукацыі.

Гарантыі і кампенсацыі ў сувязі з пераездам

Згодна з часткай першай артыкула 96 Працоўнага кодэкса выпускнікам, якім месца работы прадастаўлена шляхам размеркавання, выпускнікам, накіраваным на работу, якія пераязджаюць у іншую мясцовасць, пакрываюцца:

кошт праезду выпускніка і членаў яго сям'і (муж, жонка, дзеці і бацькі мужа і жонкі, якія знаходзяцца на іх утрыманні і пражываюць разам з імі) на тых жа ўмовах, што і пры накіраванні работніка ў службовую камандзіроўку;

расходы па правозе маёмасці чыгуначным, водным і аўтамабільным транспартам (агульнага карыстання) у колькасці да 500 кілаграмаў на самога выпускніка і да 150 кілаграмаў на кожнага члена сям'і, які пераязджае, (па пагаджэнні бакоў могуць быць аплачаны расходы па правозе большай колькасці маёмасці);

сутачныя за кожны дзень знаходжання ў дарозе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб службовых камандзіроўках;

аднаразовая дапамога на самога выпускніка ў памеры яго месячнай тарыфнай стаўкі (акладу) па новым месцы работы і на кожнага члена сям'і, які пераязджае, у памеры адной чацвёртай дапамогі на самога выпускніка.

Для вызначэння права выпускніка на кампенсацыі ў сувязі з пераездам на работу ў іншую мясцовасць неабходна зыходзіць з таго, які населены пункт з'яўляўся месцам яго пастаяннага (пераважнага) пражывання (рэгістрацыя па месцы жыхарства, пастаянная прапіска) да размеркавання (накіравання). Пры гэтым часовая рэгістрацыя на перыяд навучання па месцы знаходжання ўстановы адукацыі не ўлічваецца.

Напрыклад. Выпускнік працаўладкаваны па размеркаванні ў г. Мінск. Навучаўся ў г. Мінску, дзе быў часова зарэгістраваны на перыяд навучання. Да паступлення ва ўстанову адукацыі пастаянна пражываў у г. Магілёве.

Права на атрыманне кампенсацый, прадугледжаных артыкулам 96 Працоўнага кодэкса, маецца ў выпадку, калі пасля размеркавання на работу выпускнік прыехаў у населены пункт, які не з'яўляўся месцам яго пастаяннага жыхарства да размеркавання (накіравання).

Артыкул 96 Працоўнага кодэкса не змяшчае патрабаванні аб прад'яўленні работнікам дакументаў, якія сведчаць аб яго рэгістрацыі ў населеным пункце па месцы работы. Акрамя таго, у адпаведнасці з пунктам 21 Палажэння аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання (далей – Палажэнне), зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2007 № 413, у выпадку часовага выезду з месца жыхарства на тэрмін больш за адзін месяц грамадзянін мае права зарэгістравацца па месцы знаходжання, калі іншае не ўстаноўлена ў пунктах 28-1 і 30 Палажэння. Рэгістрацыя грамадзян па месцы знаходжання ажыццяўляецца на тэрмін да аднаго года, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены Палажэннем. Рэгістрацыя грамадзян па месцы знаходжання ажыццяўляецца без зняцця іх з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства.

Пералік дакументаў, неабходных для выплаты кампенсацый, устаноўленых артыкулам 96 Працоўнага кодэкса, заканадаўствам аб працы не вызначаны. У сувязі з гэтым пытанне аб выплаце кампенсацый, прадугледжаных артыкулам 96 Працоўнага кодэкса, павінна вырашацца наймальнікам з улікам абставінаў і дакументаў, якія маюць месца ў кожным канкрэтным выпадку.

Расходы на праезд робяцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку і памерах пакрыцця расходаў пры службовых камандзіроўках у межах Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2000 № 35. Так, згодна з дадзенай Інструкцыі расходы на праезд пацвярджаюцца сапраўднымі праязнымі дакументамі.