Галоўная - Вам не выплацілі заработную плату

Згодна з артыкулам 73 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выплата заработнай платы робіццарэгулярна ў дні, вызначаныя ў калектыўным дагаворы, пагадненні або працоўным дагаворы, але не радзей за два разы на месяц.

Для асобных катэгорый работнікаў заканадаўствам могуць быць вызначаны іншыя тэрміны выплаты заработнай платы.

Так, пунктам 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» прадугледжана, што кантракт, заключаны з работнікам, павінен прадугледжваць перыядычнасць выплаты заработнай платы не радзей за адзін раз у месяц.

Пры супадзенні тэрмінаў выплаты заработнай платы з выхаднымі днямі або дзяржаўнымі святамі і святочнымі днямі яна павінна рабіцца напярэдадні іх.

Нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы, у тым ліку і за выкананнем наймальнікамі парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы ажыццяўляе Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, яго структурныя падраздзяленні.

Пры звароце ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы неабходна мець на ўвазе, што падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў» устаноўлена, што звароты грамадзян незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у тэрытарыяльных падраздзяленнях, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаных у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах.

Аб нявыплаце заработнай платы па стане на 1 чысло месяца, які ідзе за месяцам выплаты заработнай платы, можна паведаміць у структурныя падраздзяленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы па тэлефонах:

№ п/п

Вобласці

і г. Мінск

Структурныя падраздзяленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы

Нумар тэлефона

1.

Брэсцкая

Брэсцкае абласное ўпраўленне

(8-0162) 21-32-73

2.

Віцебская

Віцебскае абласное ўпраўленне

(8-0212) 47-90-94

3.

Гомельская

Гомельскаеабласное ўпраўленне

(8-0232) 77-00-80

4.

Гродзенская

Гродзенскаеабласное ўпраўленне

(8-0152) 48-10-81

5.

г. Мінск

Мінскаегарадское ўпраўленне

(8-017) 220-26-60

6.

Мінская

Мінскаеабласное ўпраўленне

(8-017) 203-12-76

7.

Магілёўская

Магілёўскаеабласное ўпраўленне

(8-0222) 22-99-07